20 красавiка 2024, Субота, 9:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фатафакт: У Гомелі бацькі будучых першакласнікаў становяцца ў чаргу за дзень

15
Фатафакт: У Гомелі бацькі будучых першакласнікаў становяцца ў чаргу за дзень

Гэта трэба, каб запісаць дзіця ў школу.

У фае на другім паверсе СШ №73 яшчэ з учарашняга дня пачалося бацькоўскае дзяжурства. Два-тры чалавекі змяняюць адзін аднаго праз кожныя тры-чатыры гадзіны, піша gomel.today.

Навошта? Каб паспець запісаць сваіх дзяцей у першы клас. У гэтай школе вучацца дзеці з новага 104 мікрараёна, дзе на сёння няма ні асобнай школы, ні ўведзенага ў эксплуатацыю садка.

А 7.20 раніцы тут ужо сабралася больш за 30 чалавек. У спісах — ужо 70. Прыёмная камісія пачне працаваць а 8.00. Выбар невялікі: альбо запісвайся за дзень і дзяжур каля дзвярэй школы, альбо шукай месцы для дзіцяці ў школе ва ўсім горадзе.

“Усяго ў гэтым годзе набіраюць чатыры класа па 28 чалавек. Калі не прыйдзеш загадзя, хутчэй за ўсё, дзіця не патрапіць у гэтую школу. І нават не будзе вучыцца ў нашым раёне. Нас прымуць туды, дзе застануцца месцы. Я не хачу вазіць дзіця ў іншы канец горада. Гэтыя чэргі - гэта наша бацькоўская ініцыятыва. Бацькі запісваліся яшчэ ўчора, ладзілі дзяжурствы. Мне не падабаецца, што адбываецца менавіта так. Яшчэ на мінулым тыдні я была ў корані не згодна, што дзеля таго, каб дзіцяці ўзялі ў 1 клас, трэба дзень дзяжурыць. Але я ў мяне няма іншага выбару! Калі я прыйду заўтра падаваць дакументы, то месцаў ужо не будзе. Бацькі ўсе нервовыя, нікому не падабаецца стаяць днямі. Я дзяжуру з самай раніцы, каб паспець на працу. І так адбываецца не толькі ў нашай школе, так ва ўсім горадзе: і на Крышталі, і ў Валатаве, і ў Савецкім раёне”, — распавядае мама будучага першакласніка.

Трохі іншая сітуацыя склалася ў СШ № 61. Бацькі будучых першакласнікаў таксама яшчэ з учорашняга вечара стаяць у чарзе, якая да шасці раніцы дасягае больш за 20 чалавек. Мэта - запісаць дзяцей менавіта ў гэтую навучальную ўстанову. Установа адукацыі новая, ёсць басейн, спецыялізаваныя пачатковыя класы. Першых класаў ўсяго чатыры, яны могуць прыняць прыкладна 120 дзяцей. Гэта лічба значна меншая за колькасць тых, хто хоча вучыцца тут. Менавіта гэта змушае бацькоў з году ў год начаваць у двары школы.

Але не факт, што ўсе ахвотныя, нават тыя, хто начуе пад дзвярыма, змогуць аддаць свайго сына ці дачку менавіта ў СШ №61. Паводле правіл працы агульнаадукацыйнай школы класы ў першую чаргу фармуюцца з дзяцей, чый адрас згодна з прапіскай замацаваны за гэтай установай адукацыі.

"У Ірынінскай гімназіі бацькі дзяжурылі з 5 раніцы, дагэтуль была сотня чалавек. А 18.00 мы з суседкай запісаліся 81 у чарзе. У дзіцячы сад у пачатковай школе №63 а 21.40 я была сёмай. Прыйшлося пакінуць на дзяжурства тату, прыйшла з дзецьмі раніцай а 7.45, было 50 чалавек. Суседка паехала а 4.15 уночы ў школу №2, была чацвёртая, там людзей менш: да сямі раніцы 30 чалавек. Але там было два спісы - адзін ініцыятыўнай групы, а з другім выйшла дырэктарка і агучыла, што да яе запісаліся загадзя і яна будзе найперш прымаць згодна са сваім спісам. Калі бацькі пачалі абурацца, іх пачалі прымаць "як у паліклініцы" адзін з ейнага спісу, другі са спісу бацькоў, у выніку мая суседка трапіла дзявятай. Будуць "адпраўляць пад завязку" ў Навабеліцу. У 73 і 15 школе будзе па сем першых класаў па 30 чалавек, нават самыя "залатыя" настаўнікі “здадуць” з часам, такую нагрузку вытрымаць можа не кожны", — дзеліцца ўражаннямі гомелька.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках