29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як вызвалялі Івана Галунова

3
Як вызвалялі Івана Галунова
ІВАН ГАЛУНОЎ
ФОТА: REUTERS

Такую імгненную рэакцыю ўлады на грамадскае абурэнне расейскія СМІ называюць беспрэцэдэнтнай.

Справа ў дачыненні да карэспандэнта "Медузы" Івана Галунова, якога ў суботу суд адправіў пад хатні арышт паводле падазрэння ў збыце наркотыкаў, закрытая. Пра гэта паведаміў міністр унутраных спраў Расеі Уладзімір Калакольцаў, паведамляе ВВС.

Ён таксама заявіў, што супрацоўнікі, якія займаліся справай Галунова, адхіленыя ад працы, а кіраўніка УУС з ЗАТ, дзе была распачатая справа, і начальніка ўправы ў барацьбе з наркотыкамі галоўнай управы МУС з Масквы пастанавілі звольніць.

Адвакат, які прадстаўляе інтарэсы Галунова, Сяргей Бадамшын напісаў у сваім тэлеграм-канале, што "у выніку перамаглі закон і справядлівасць".

Настолькі імгненную рэакцыю ўлады на грамадскае абурэнне з нагоды справы Івана Галунова расейскія СМІ называюць беспрэцэдэнтнай. Многія таксама звяртаюць увагу на неверагодную салідарнасць калег журналіста з іншых выданняў, якія перадрукоўвалі расследаванне Галунова і выказвалі словы падтрымкі на ягоны адрас.

Тое, што адбываецца з Галуновым стала галоўнай навіной тыдня ў Расеі, абысці ўвагай якую не змаглі і федэральныя тэлеканалы. Тэму вызваленне журналіста закрануў нават Іван Ургант у сваім вечаровым шоў на Першым канале.

Ён пажартаваў, што гэта быў "самы кароткі хатні арышт у гісторыі", а пастанову Калакольцава параўнаў з назвай аповесці Міхаіла Салтыкова-Шчадрына. "Як адзін журналіст двух генералаў адхіліў", - іранізаваў вядучы.

Інтэрнэт-выданне The Bell пагутарыла са старшынём рады дырэктараў "Новай газеты" Дзмітрыем Муратавым, які распавёў, як прымалася пастанова аб вызваленні Галунова.

Са слоў Муратава, у суботу ён разам з галоўным рэдактарам "Эхо Москвы" Аляксеем Венедыктавым сустрэўся ў мэрыі Масквы з намеснікамі Сяргея Сабяніна. На сустрэчу быў запрошаны і начальнік ГУ МУС Масквы генерал-лейтэнант Алег Баранаў.

"Мы доўга задавалі пытанні, і пасля гэтага бакам стала зразумела, што аргументы абвінавачання страшна хісткія", - кажа Муратаў.

Паводле ягоных слоў, у прыняцці пастаноў браў удзел Уладзімір Пуцін. Упаўнаважаная ў правах чалавека Таццяна Маскалькова паведаміла яму аб сітуацыі і, выйшаўшы, выказала здагадку, што сфабрыкаванымі могуць быць дзясяткі тысяч прысудаў паводле наркотыкаў.

Як распавёў Муратаў, пастанова аб закрыцці справы была прынятая яшчэ ў панядзелак, але следчыя органы чакалі вынікаў экспэртызы ДНК. Удзень 11 чэрвеня стала зразумела, што ніякіх слядоў Галунова на канфіскаваным у яго кватэры не было.

"Заставаўся адзін варыянт - вярнуць Галунова ў прафесію і сказаць дзякуй журналістам і грамадскасці, якія паказалі найважнейшы прыклад салідарнасці", - сказаў Муратаў. На ягоную думку, паўплываў на сітуацыю ліст з патрабаваннем вызваліць Галунова, а таксама гатоўнасць тысяч людзей выйсці на марш у ягоную падтрымку 12 чэрвеня.

"Коммерсант" абмеркаваў магчымыя наступствы справы Галунова з юрыстамі, якія сыходзяцца ў меркаванні, што аператыўнікі і следчыя, якія ўдзельнічалі ў пераследзе журналіста, "безумоўна, павінны адказаць".

Апытаныя выданнем юрысты таксама мяркую, што гэтая гучная гісторыя павінна стаць падставай для дбайнай рэвізіі ўсяго масіву крымінальных спраў паводле наркотыкаў. Палітолагі, у сваю чаргу, выказалі меркаванне, што ключавую ролю ў вызваленні журналіста адыграў грамадскі ціск.

"Самы верхні ўзровень ўлады зноў апынуўся ў сітуацыі, калі хтосьці на сярэднім узроўні развязвае свае праблемы - а наверсе прыходзіцца за ўсё адказваць, - сказаў выданню Аляксандр Баoн з Маскоўскага цэнтра Карн'гі. - Пуцін ужо пацярпеў, Пецярбуржскі форум знік, яго зацямнілі навіны пра Галунова. І было зразумела, што далей паўторыцца сітуацыя з Кірылам Сярэбранікавым: на кожнай прэс-канферэнцыі, на кожных перамовах з замежнымі лідарамі сталі б капаць яму на мозг".

Газета "Ведомости" таксама піша пра тое, што ў справе Галунова могуць быць сур'ёзныя наступствы, улічваючы яго маштаб і рэзананс.

"Відавочна, што дэзінфекцыя і рэгуляванне праваахоўнай сістэмы - вельмі важныя, але складаны і доўгі працэс, які закранае інтарэсы мноства людзей ва ўладзе і па-за ёй, супраціў будзе моцным", - гаворыцца ў калонцы "Ведомостей".

"Справа супраць Галунова фактычна скончаная. Але справа супраць сістэмы, у якой стала магчыма такое беззаконне, толькі пачынаецца - інакш такія справы абавязкова будуць узнікаць зноў і зноў. Закон павінен выконвацца ўсімі і для ўсіх - толькі тады перамога будзе канчатковай", - адзначаюць "Ведомости".

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках