«А зараз падумайце, што мы купляем у краме»
64- 11.06.2019, 20:00
- 59,580
Фатаграфіі кароў са Жлобіна, якія прымусяць задумацца пра якасць нашых прадуктаў.
На ферме ў Жлобінскім раёне за каровамі ніхто не глядзіць - яны брудныя, худыя і стаяць у экскрыментах. А ад даярак тым часам патрабуюць якаснае малако.
Фатаграфіі былі апублікаваныя ў супольнасці «Тыповы Жлобін», пішуць «Сильные новости».
Фотаздымкі палохаюць сваёй жорсткасцю. «Вы паглядзіце, гэта нармальна?» - цікавяцца мясцовыя жыхары. Зрэшты, жаль жалем, але і за сваё здароўе беларусы таксама турбуюцца: «А зараз падумайце, што мы купляем у краме, які добры прадукт можна зрабіць з малака ад такіх кароў?! Людзей шкада...»
Нагадаем, у сакавіку Лукашэнка пасля наведвання малочнай фермы ў Магілёўскай вобласці зладзіў разнос - брудныя каровы каштавалі шматлікім чыноўнікам пасад.