У Магілёве мужчына ездзіў начамі на ровары і разбіваў аўтамабілі
12- 11.06.2019, 12:42
- 13,847
Разбіта больш за 35 аўтамабіляў.
У Магілёве затрыманы мужчына, які падазраецца ў пашкоджанні больш як 35 аўтамабіляў, паведамілі ў Следчым камітэце. Са звестак следства, ён начамі аб'язджаў горад і раён і мэтанакіравана разбіваў шыбы ў аўтамабілях, адломваў люстэрка, а таксама пашкоджваў кузавы аўтамабіляў.
Паводле факту пашкоджаныя некалькіх дзясяткаў аўтамабіляў на тэрыторыі Магілёва і Магілёўскага раёна з 29 траўня да 1 чэрвеня распачалі шэраг крымінальных спраў. Следства прыйшло да высновы, што яны звязаныя паміж сабой, і вылічыла падазраванага. Ім быў 32-гадовы магілёвец, раней судзімы за крадзяжы з аўтамабіляў і гаражоў.
Мужчыну дапыталі, яго таксама апазнаў сведка. Расследаванне працягваецца, прызначаны шэраг экспэртыз, у тым ліку псіхолага-псіхіятрычная.