23 красавiка 2024, aўторак, 18:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Італіі прагрымеў выбух: загінуў мэр горада

3
У Італіі прагрымеў выбух: загінуў мэр горада

Паводле папярэдніх звестак, выбух у будынку мэрыі горада здарыўся праз уцечку бытавога газу.

У горадзе Рока-ды-Папа пад Рымам здарыўся выбух у будынку мэрыі. Пра гэта 10 чэрвеня піша агенцтва АНСА. Ад выбуху абрынуўся фасад будынка, паведамляе korrespondent.net.

Ратавальнікі, якія прыбылі на месца здарэння, эвакуіравалі жыхароў суседніх дамоў, а раён ачапілі. У выніку выбуху атрымалі раненні дзевяць чалавек, у тым ліку дзеці.

Таксама паведамляецца, што мэр горада Эмануэле Крэсціні загінуў ад выбуху. У суседнім будынку знаходзіліся дзеці, яны атрымалі раненне ад рассыпаных падчас выбуху аскепкаў шкла і камянёў.

Са слоў губернатара вобласці жыцці параненых знаходзяцца па-за небяспекай.

Паводле папярэдняй версіі, магутны выбух адбыўся праз уцечку бытавога газу. У агенцтве АНСА пішуць, што раней перад будынкам мэрыі праводзілі работы па будаўніцтве дарогі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках