20 красавiка 2024, Субота, 3:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску засіліўся 45-гадовы міліцыянт

У Менску засіліўся 45-гадовы міліцыянт

Цела знайшлі ў падвале шматкватэрнага дома.

Тэлеграм-канал Nexta паведаміў 10 чэрвеня, што ў Менску знайшлі павешаным 45-гадовага супрацоўніка крымінальнага вышуку Ленінскага РУУС Андрэя М.

На просьбу пракаментаваць гэтую інфармацыю, у Следчым камітэце «Радыё Свабода» паведамілі, што 10 чэрвеня ў падвальным памяшканні шматкватэрнага жылога дома знайшлі цела мужчыны 1974 года нараджэння.

На месцы здарэння пабывала следча-аператыўная група, «усе абставіны здарэння высвятляюцца, прызначаная судова-медыцынская экспэртыза».

«Папярэдне ўстаноўленае, што смерць мужчыны не мае крымінальнага характару», - напісалі ў следчым камітэце.

Знаёмы загінулага міліцыянта Дзяніс Ціханенка, які вучыўся разам з нябожчыкам у школе і рэгулярна кантактаваў пасля, кажа, што сумняваецца ў версіі пра суіцыд.

Ціханенка адзначае, што самагубства - гэта, безумоўна, «цёмная справа», але ён не верыць, што гэты чалавек мог бы ўчыніць такое, і не ўяўляе, што магло б яго падштурхнуць.

Маўляў, мужчына «бачыў смерць і ведае, што гэта такое», і наўрад ці яго мог хтосьці напалохаць, бо ён усё жыццё працаваў з небяспечнымі злачынцамі.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках