20 красавiка 2024, Субота, 15:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хэдлайнерам Дня Швэцыі ў Верхнім горадзе будзе пераможца «Еўравізіі-2012» Loreen

Хэдлайнерам Дня Швэцыі ў Верхнім горадзе будзе пераможца «Еўравізіі-2012» Loreen
ФОТА: SVABODA.ORG

1 чэрвеня каля Менскай ратушы пройдзе Дзень культуры Швэцыі.

Мерапрыемства арганізаванае амбасадай гэтай краіны супольна з Менскім гарвыканкамам і інфапарталам пра Швэцыю ru.sweden.se.

Хэдлайнерам свята стане швэдская поп-зорка, пераможца «Еўравізіі-2012» Лорын (Loreen).

ПЕРАМОЖЦА «ЕЎРАВІЗІІ-2012» LOREEN
ФОТА: AFP

У час мерапрыемства будзе арганізаваны конкурс «Апрані Швэцыю»: наведвальнікі, якія прыйдуць у швэдскіх строях або традыцыйных колерах і выкладуць свае фота ў Facebook, Вконтакте і / або Instagram пад хэштэгам #наденьШвецию, будуць запрошаныя ў госці да амбасадара.

ФОТА: SVABODA.ORG

Дзённая праграма пачнецца а 13-й гадзіне з прывітальнага слова кіраўніка дыпламатычнай місіі і супольнага выступу хору «Svart på Vitt» (Швэцыя) і ансамбля салістаў «Вытокі» (Беларусь). Таксама будзе прэзентаваны фільм «Палёт над Стакгольмам» і выступяць эксперты ў швэдскай кухні.

У музычным блоку на сцэну выйдуць выканаўцы з Швэцыі і Беларусі: Енс Лексан, Пётр Клюеў і папулярны гурт J:Морс. Закончыць музычны марафон Loreen.

Поўны расклад Дня Швэцыі ў Беларусі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках