20 красавiка 2024, Субота, 16:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Маскве загінуў журналіст Сяргей Дарэнка

106
У Маскве загінуў журналіст Сяргей Дарэнка
Сергей Доренко

(Абнаўлена) Сяргей Дарэнка сканаў пасля ДТЗ.

Галоўны рэдактар радыёстанцыі «Говорит Москва» Сяргей Дарэнка загінуў у выніку ДТЗ у Маскве на 60-м годзе жыцця, паведамляе ТАСС са спасылкай на крыніцу.

Гэтую інфармацыю пацвердзіла сама радыёстанцыя.

Паведамляецца, што журналіст памёр у Маскве пасля падзення з матацыкла.

«Журналіст рухаўся на матацыкле з боку Курскага вакзала да Таганскай плошчы. Як мяркуецца, адчуў сябе дрэнна (хутчэй за ўсё сэрца), перажыў клінічную смерць і матацыкл паваліўся на бок.

Далей ён праляцеў наўскасяк да адбойніка сустрэчнай паласы. Лекары, якія прыбылі нічога зрабіць не змаглі», - паведамляе тэлеграм-канал Mash.

ФОТА: @MOTOMSK_DTP

Сяргей Дарэнка нарадзіўся ў 1959 годзе ў Керчы. Выпускнік універсітэта Дружбы народаў імя Патрыса Лумумбы.

У 1990-х гадах вёў на тэлеканале ОРТ (цяпер Первый канал) праграму «Время» і «Авторскую программу Сергея Доренко». Ён быў адхілены ад эфіраў на ОРТ у 2000 годзе, пасля крытыкі Пуціна і выпуску пра гібель падлодкі Курск.

У сярэдзіне 2000-х вёў перадачы «Особое мнение» і «Разворот» на радыё «Эхо Москвы». У 2008 годзе стаў галоўным рэдактарам «Русской службы новостей». З 2014 года - галоўны рэдактар радыёстанцыі «Говорит Москва». Аўтар палітычнага бэстсэлеру «2008».

Язда на матацыкле была адным з яго галоўных захапленняў.

Напісаць каментар 106

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках