20 красавiка 2024, Субота, 14:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: Нас немагчыма нахіліць, як гэта адбываецца ў Венесуэле, Сірыі і Лівіі

105
Лукашэнка: Нас немагчыма нахіліць, як гэта адбываецца ў Венесуэле, Сірыі і Лівіі

Дыктатар распавёў пра свае страхі.

Пра гэта дыктатар заявіў журналістам пасля параду на 9 траўня, паведамляе БелТА.

«Нас немагчыма нахіліць і зрынуць, як сёння гэта адбываецца ў Венесуэле, як учора гэта пачалося і працягваецца ў Сірыі, Лівіі і іншых дзяржавах», - сказаў Лукашэнка.

Лукашэнка заявіў, што «ён прадбачыў гэтыя канфлікты».

Дыктатар узгадаў і пра падзеі Плошчы-2010: «Усё гэта мы перажылі. Па-мойму, у 2010 годзе была апошняя акцыя, дзе нас ужо паспрабавалі скінуць. Памятаеце штурм Дома ўрада. Да маёй рэзідэнцыі пабаяліся падысці. Мы ўсё гэта перажылі: і гібрыды , і гарачыя сутыкненні, і спробу зрынуць канстытуцыйны лад і цяперашняе кіраўніцтва», - падзяліўся сваімі страхамі дыктатар

Напісаць каментар 105

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках