25 красавiка 2024, Чацвер, 8:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Няёмкія пытанні пра вайну

117
Няёмкія пытанні пра вайну

Чаму ў Расеі дагэтуль не рассакрэчаныя архівы?

Так, сябры – сёння публікую даўно задуманы пост з няёмкімі пытаннямі пра Другую сусветную вайну – якія па-добраму мы павінны задаваць уладам і гісторыкам – але якія, на вялікі жаль, тонуць цяпер у грымотах салютаў і ўскрыках "можам паўтарыць!". Яшчэ вайну любяць перакручваць для ўзвялічвання фігуры дыктатара і тырана Сталіна – абяленне якога цяпер зноў пазначылася ў Расеі для ўмацавання і цэментавання сучаснай дыктатуры, піша ў ЖЖ блогер Максім Міровіч.

А між тым – гэта вельмі важныя пытанні, толькі разабраўшыся ў якіх можна не дапусціць паўтарэння зноў такой трагедыі, як вайна. Вучыцца на памылках не сорамна – сорамна не рабіць высноваў і перыядычна нагадваць людзям на тое, што калі нешта падобнае здарыцца зноў – то мы зноў гераічна паўторым 40 мільёнаў загінулых і дзясяткі разбураных гарадоў. Асабіста я не хачу, каб вайна паўтарылася – у XXI стагоддзі людзі ўвогуле не павінны ваяваць паміж сабой, развязваючы ўсе наяўныя праблемы выключна мовай дыпламатыі. І менавіта таму мы павінны задаваць пытанні пра мінулую вайну – каб зноў не паўтараць тых самых памылак.

Такім чынам, у сённяшнім пасце – шэсць няёмкіх пытанняў пра вайну.

1. Чаму ўвогуле пачалася вайна на тэрыторыі СССР?

У афіцыйнай савецкай гістарыяграфіі (і ў цяперашняй расейскай, якая недалёка сышла ад савецкай) заўсёды педалявалі тэму нечаканага і раптоўнага пачатку вайны – гэта ўсяляк падкрэслівалася ў мастацкіх творах і афіцыйнай савецкай прапагандзе. Да прыкладу, у старым менскім музеі на тэму вайны (які быў адчынены яшчэ ў часы СССР) першая зала пачыналася з фігуры гіганцкага пластыкавага нямецкага танка, які рве "пакт пра ненапад" Рыбентропа-Молатава, а ў старым савецкім фільме-эпапеі "Падзенне Берліна" вайна застае галоўнага героя ў полі, дзе яму на галаву пачынаюць раптам сыпацца нямецкія бомбы. Ніхто, дарэчы, мне да гэтага часу не патлумачыў, навошта і чаму немцы ў гэтым фільме бамбілі пустое поле.

На самай справе ўсе гэтыя аповеды, прызначаныя дзеля чыста эмацыйнай рэакцыі, былі пакліканыя забалбатаць сутнасць самой падзеі – а чаму, уласна, пачалася вайна на тэрыторыі СССР? Што Савецкі Саюз зрабіў для таго, каб гэтую вайну прадухіліць? Ніхто і ніколі толкам не адказваў на гэтыя пытанні – таму што яны вынікуюць мноства іншых пытанняў, вельмі няёмкіх для СССР – гэта так званая "зімовая вайна" 1939 года супраць Фінляндыі, а таксама падзел Польшчы – у якім СССР і Нямеччына выступалі як хаўруснікі і нават правялі супольны парад у Берасці.

Увогуле – ніхто і ніколі не задаваў гэтых пытанняў савецкаму ўраду, як ніхто не задае гэтых пытанняў і цяпер – прасцей ляпіць на машыны налепкі "Еду на Берлін па немак!" і час ад часу ўскрыкваць "можам паўтарыць!".

2. Да чаго рыхтаваўся СССР перад чэрвенем 1941 года?

Вельмі няёмкае пытанне для ўсіх крыкуноў "можам паўтарыць" – а да чаго, уласна, рыхтаваўся СССР перад чэрвенем 1941 года? У СССР любілі апавядаць казкі пра "вельмі слабую і непадрыхтаваную Чырвоную армію" – але на самай справе гэтыя казкі досыць далёкія ад праўды. Ужо да 1935 года Чырвоная армія ўяўляла з сябе вельмі вялікую сілу – у сухапутных войсках было 119 дывізій (87 стралковых і 32 кавалерыйскія), а таксама 17 асобных брыгадаў – 12 танкавых і 5 стралковых. Асабісты склад гэтай арміі налічваў амаль мільён чалавек, яны мелі 4400 танкаў, танкетак і бронеаўтамабіляў. Яшчэ была авіяцыя і флот – там служылі яшчэ 220 тысячаў чалавек, і наступныя 6 гадоў гэтыя сілы толькі назапашваліся.

Да чэрвеня 1941 года Чырвоная армія СССР была вялікай і пагрозлівай сілай – якая магла б спыніць любую армію тагачаснай Еўропы, калі б сапраўды рыхтавалася да абароны. Узнікае лагічнае меркаванне – што СССР рыхтаваўся не да абароны, а да нечага зусім іншага. Да чаго менавіта? Хачу нагадаць пра свой даўні пост "Як СССР хацеў заваяваць увесь свет" – уласна, да "вызваленчага паходу на Еўропу" Чырвоная армія і рыхтавалася. Пра гэта сведчаць у тым ліку і падзеі першых дзён вайны – немцы бралі без бою цэлыя эшалоны, на платформах якіх стаялі новенькія ў аліве танкі мадэляў "КВ", а таксама і іншыя. Не стаялі на баявых пазіцыях – а стаялі на грузавых платформах, гатовыя да "адпраўкі на Захад" – 6,5 тысячы танкаў фактычна папросту "падарылі" ворагу, утрая павялічыўшы склад танкавых войскаў Нямеччыны.

Калі б СССР сапраўды рыхтаваўся абараняцца – ніякі Гітлер нікуды не прасунуўся б далей ад Берасця. Хачу нагадаць, як выглядае вайна краіны, якая сапраўды рыхтавалася абараняцца – у 1939 годзе маленькая Фінляндыя выстаяла супраць магутнай арміі СССР, адбіўшы спаборніка з стратамі 1 да 7 – на аднаго загінулага фіна – 7 забітых савецкіх салдатаў.

Ніхто і ніколі ў СССР не падымаў гэтых пытанняў – да чаго, уласна, рыхтаваўся СССР перад летам 1941 года? У цяперашняй Расеі гэтыя пытанні таксама, на жаль, задаваць не прынята.

3. Чаму 1,5 мільёна савецкіх грамадзянаў ваявалі супраць СССР?

Савецкая гістарыяграфія апавядае казкі пра тое, што "ўвесь савецкі народ падняўся на бітву з ворагам", спрабуючы прыхаваць тым самым фактычную катастрофу 1941 г. – цэлыя 4 мільёны салдатаў у 1941 годзе здаліся ў палон немцам, а больш за мільён былых савецкіх грамадзянаў фактычна перайшлі на бок ворага і сталі ваяваць супраць СССР. На тэрыторыі СССР існавала нават асобная Лакоцкая рэспубліка – яна праіснавала з 1941 да 1943 года і падпарадкоўвалася нямецкім акупантам, а таксама мела ўласнае войска.

У савецкай гістарыяграфіі згадвалі "асобныя імёны здраднікаў", часам маглі ўспомніць пра Уласава, але пра колькасць людзей, якія ваявалі супраць СССР, імкнуліся не згадваць – стваралася адчуванне, што Уласаў быў кімсьці накшталт лясной бандыта з парай дзясяткаў паслугачоў – а між тым, войска Уласава налічвала не менш за 130 тысячаў чалавек, ваявала ў тым ліку пад бела-сіне-чырвоным трыкалорам, а яе кіраўнікі расцэньвалі Другую сусветную вайну на тэрыторыі СССР як прадаўжэнне "Грамадзянскай вайны" дваццацігадовай даўніны. Усяго ж з улікам іншых злучэнняў і тылавых частак – на баку акупантаў ваяваў больш за мільён савецкіх грамадзянаў – розныя даследнікі называюць лікі ад 1 да 2 мільёнаў.

Чаму так здарылася? Ці вінаватая ў гэтым савецкая ўлада з яе харчразвёрсткай, рэпрэсіямі супраць казакоў, раскулачваннямі і арганізацыяй Галадамору? А можа, гэта было звязана з палітыкай Сталіна, які ўсіх, хто быў у палоне, дасылаў у канцлагеры? Ці можна ўявіць такі адсотак здраднікаў, напрыклад, у Фінляндыі, на якую напаў СССР два гады таму? Калі не – то чаму? – усе гэтыя пытанні не задаваліся ў СССР і не задаюцца цяпер. Прасцей крычаць "можам паўтарыць!" Што вы можаце паўтарыць? Мільён калабарацыяністаў?

4. Чаму СССР панёс у вайне такія жахлівыя страты?

Яшчэ адно пытанне, якое не падымалася ў савецкія гады і не падымаецца цяпер – а чаму ўвогуле СССР панёс у гады вайны такія велізарныя страты, поўны лік якіх, дарэчы, невядомы дагэтуль – называюцца жахлівыя лічбы ад 20 да 40 і больш мільёнаў. І тут зноў хочацца згадаць краіну, якая сапраўды рыхтавалася ваяваць у абароне – Фінляндыю, што за 4 месяцы вайны страціла забітымі 25 тысячаў салдатаў, нанёсшы ворагу страты ў суадносінах 1 да 7 – на кожнага забітага фіна – 7 забітых чырвонаармейцаў.

Савецкія ж войскі неслі каласальныя страты незалежна ад таго, у абароне ці ў нападзе яны былі задзейнічаныя – да 1943 года гэтыя суадносіны былі 1 да 10, пасля 1943-га – 1 да 5. Чаму савецкія военачальнікі ваявалі так бяздарна, аддаючы перавагу закідваць ворага трупамі, а не больш старанна планаваць аперацыі, імкнучыся зберагчы людзей? Вы толькі ўдумайцеся – праз такое вось камандаванне загінулі дзясяткі мільёнаў маладых людзей – і гэтая дэмаграфічная яма адчуваецца ў Расеі яшчэ і сёння.

Замест стараннага расследавання прычынаў гэтай трагедыі прасцей вядома ляпіць на машыны налепкі "Дойдзем да Берліна зноў!" Зноў хочаце выслаць сабе дарогу мільёнамі забітых?

5. Чым на самай справе была Блакада, чаму не эвакуявалі Сталінград?

Уласна – гэта тыя пытанні, адказы на якіх няма дагэтуль, праз ужо 74 гады пасля заканчэння вайны. Праз столькі гадоў да гэтага часу ніхто не адказаў на пытанне – чым на самай справе была Блакада Ленінграда, чаму не эвакуявалі тых, хто не быў заняты на вытворчасці, чаму ў "спецсталоўках" было ўсё? Гэта вельмі няёмкія пытанні для сучаснай расейскай улады, адзін з дэпутатаў якой нядаўна заявіў нешта накшталт – "час нам праверыць усе самалёты Суперджэт, на гэты раз згарэлі звычайныя людзі, а вы ўяўляеце, што будзе, калі самалёт з уладцамі загарыцца?". Ніхто не апавядзе ўсёй праўды пра блакаду таму, што падзел людзей на гатункі існаваў і тады, і застаўся сёння.

Яшчэ адно няёмкае пытанне датычна ходу баявых дзеянняў – чаму не быў своечасова эвакуяваны Сталінград? Баі каля горада і ў самім горадзе доўжыліся амаль паўгода – а з горада было эвакуявана ўсяго блізу чвэрці насельніцтва – усяго 100 тысячаў чалавек з 400 тысячаў. Паводле адной з версій – горад не эвакуявалі таму, што "салдаты не будуць абараняць пустыя будынкі". Гэта вельмі страшная версія, якая таксама кажа далёка не на карысць савецкай улады.

І гэта толькі два прыклады – такіх няёмкіх пытанняў пра ход вайны можна задаць вельмі і вельмі шмат – але цяпер гэтага ніхто не робіць, аддаючы перавагу на 9 траўня піць гарэлку і крычаць "можам паўтарыць!" Што вы можаце паўтарыць? 3/4 пакінутага цывільнага насельнiцтва ў франтавым горадзе?

6. Чаму ў Расеі дагэтуль не рассакрэчаныя архівы?

І нарэшце апошняе пытанне – чаму ў Расеі, якая цяпер называе сябе "краінай-правапераемніцай СССР", дагэтуль засакрэчаныя ваенныя архівы? Нядаўна Пуцін падпісаў загад, паводле якога рэжым "сакрэтнасці" распаўсюджваецца на гэтыя дакументы да 2050 года. Навошта гэта было зроблена? Што можа быць у гэтых архівах?

Па-першае, там могуць быць рэальныя лікі стратаў – якія могуць апынуцца яшчэ большымі і страшнейшымі, чым усе агучаныя сёння. Па-другое – нашмат большымі, чым цяпер прынята меркаваць, могуць апынуцца лічбы калабарацыяністаў, якія перайшлі на бок ворага. Па-трэцяе – у архівах можа ўсплысці праўдзівая роля НКУС у вайне і некалькі мільёнаў расстраляных – якія загінулі зусім не ад нямецкіх куляў і снарадаў, а ад рукі савецкай улады.

Я ведаю, чаму архівы да гэтага часу не адчыненыя – таму што Другая сусветная вайна на тэрыторыі СССР была на самай справе зусім не тым, што апавядала савецкая гістарыяграфія і прапаганда. І апавядаць міфы пра "Вялікую Айчынную вайну" – перамога ў якой, як вядома, стала самым вялікім дасягненнем сучаснай Расеі – будзе ўжо зусім не так проста.

Асабіста для мяне 8-9 траўня – гэта дні памяці і смутку пра тую жахлівую мясасечку, у якую былі кінутыя цэлыя народы ў сярэдзіне XX стагоддзя і ў якой загінулі дзясяткі мільёнаў людзей, так і не ўбачыўшы будучыні.

Напісаць каментар 117

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках