25 красавiка 2024, Чацвер, 12:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экзітполы: У Аўстрыі на выбарах у Еўрапарламент у лідарах партыя канцлера Курца

Экзітполы: У Аўстрыі на выбарах у Еўрапарламент у лідарах партыя канцлера Курца

Больш за трэць выбарцаў прагаласавала за Аўстрыйскую народную партыю.

Са звестак экзітполаў, у Аўстрыі на выбарах у Еўрапарламент, якія прайшлі ў нядзелю, 26 траўня, больш за ўсё галасоў набірае Аўстрыйская народная партыя (АНП). Кіроўная партыя федэральнага канцлера Себасцьяна Курца атрымлівае 34,5 адсотка галасоў, паведамляюць аўстрыйскія тэлеканалы ORF1 і ATV і навінавае агенцтва APA са спасылкай на звесткі сацыялагічных службаў SORA і ARGE Wahlen, паведамляе "Нямецкая хваля".

Другое месца экзітполы аддаюць Сацыял-дэмакратычнай партыі Аўстрыі, якая набірае 23,5 адсотка галасоў. Паводле інфармацыі тэлеканалаў, правапапулісцкая Аўстрыйская партыя свабоды (АПС) з 17,5 адсотка галасоў можа заняць трэцяе месца.

Адстаўка кіраўніка АПС Штрахе

За некалькі дзён дагэтуль правыя папулісты прыцягнулі да сябе ўвагу ў выніку скандалу з удзелам віцэ-канцлера і кіраўніка АПС Хайнца-Крысціяна Штрахе. На відэазапісе, знятым невядомымі на стоеную відэакамеру на Ібіцы ў ліпені 2017 года, за тры месяцы да парламенцкіх выбараў, і апублікаванай нямецкімі выданнямі Der Spiegel і Süddeutsche Zeitung 17 траўня 2019 года, Штрахе абяцаў уяўнай пляменніцы расейскага алігарха дзяржаўныя кантракты ў абмен на фінансаванне перадвыбарнай кампаніі правапапулісцкай АПС.

На наступны дзень пасля з'яўлення відэа ў СМІ Штрахе сышоў у адстаўку. Канцлер Аўстрыі Себасцьян Курц разарваў кааліцыйнае пагадненне АНП з АПС. Пераходны ўрад у Аўстрыі будзе выконваць абавязкі да пазачарговых парламенцкіх выбараў у верасні.

Больш за 420 млн выбарцаў

Выбары ў галоўны заканадаўчы орган Еўразвязу пачаліся 23 траўня. За чатыры дні выбараў у 28 краінах-чальцах Еўрапейскага Звязу за 427 млн выбарцаў атрымаюць магчымасць выбраць 751 дэпутата Еўрапарламенту новага склікання. Аўстрыю ў парламенце ЕЗ прадстаўляюць 18 дэпутатаў. У большасці краін ЕЗ, у тым ліку Нямеччыне, галасаванне праходзіць 26 траўня. Афіцыйныя вынікі ва ўсіх дзяржавах Еўразвязу будуць апублікаваныя пасля заканчэння апошняга дня галасавання.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках