23 красавiка 2024, aўторак, 11:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паліва падаражэе да 2 рублёў?

27
Паліва падаражэе да 2 рублёў?

Прагноз эканамістаў спраўджваецца.

План павышэння коштаў маторнага паліва ў гэтым годзе, які ўстанавіў канцэрн «Белнафтахім», вядомы ўсім: кожную нядзелю «радаваць» жыхароў Беларусі іх павелічэннем на капейку. Пакуль ніякія замежныя фактары на гэты працэс не паўплывалі, піша «Экономическая газета».

А значыць, спраўджваецца і прагноз, складзены яшчэ ў сярэдзіне сакавіка. У адпаведнасці з ім кошт 95-га бензіну і «саляркі» дасягне ўзроўню 1,6 BYN 31 сакавіка (так і здарылася), а 1,7 BYN - 9 чэрвеня. Да апошняй даты застаецца два тыдні, таму што з 26 траўня ў нашай краіне раздробныя кошты маторнага паліва зноў павялічаныя на адну капейку. І калі за гэты перыяд не адбудзецца нічога звышнатуральнага, другую нядзелю чэрвеня мы сустрэнем з «прадказаным» коштам.

Пакуль жа адзначым, што з 26 траўня кошт бензіну АІ-92-К5-Еўра складзе 1,57 BYN за 1 літр, АІ-95-К5-Еўра - 1,68 BYN, АІ-98-К5-Еўра - 1,89 BYN, а дызпаліва - 1,68 BYN за 1 літр.

Як і раней, прэс-служба канцэрна тлумачыць гэта падвышэнне росту сусветных коштаў нафты і неабходнасцю кампенсаваць павялічаныя выдаткі беларускіх нафтаперапрацоўчых заводаў на яе куплю. Пры гэтым кожны тыдзень агучваюцца розныя лічбы для яго абгрунтавання. На гэты раз нам паведамілі, што, нягледзячы на пэўнае зніжэнне коштаў паўночнаморскай нафты, сярэдні кошт на яе за травень склаў прыблізна 72 USD за барэль, што на 21% вышэй за кошты студзеня. У сваю чаргу кошт расейскай нафты маркі Urals, якую мы і купляем, вырас з пачатку года на 18,6%.

Пры гэтым з пачатку года кошты беларускіх АЗС павялічыліся толькі на 8,45%. Не забываюць нам нагадаць і пра «бензінава-саляркавыя» кошты ў суседніх дзяржавах, дзе яны (за выключэннем Расеі) істотна вышэйшыя за нашы. Так што ў Беларусі ім яшчэ расці ды расці, і гэтаму ніякія прагнозы не зашкодзяць.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках