18 красавiка 2024, Чацвер, 20:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Войска Асада скінула на паўночным захадзе Сірыі забароненыя фосфарныя бомбы

Войска Асада скінула на паўночным захадзе Сірыі забароненыя фосфарныя бомбы
ФОта: epa / upg

Раней Дзярждэпартамент ЗША абвінаваціў рэжым сірыйскага дыктатара ў новым выкарыстанні хімічнай зброі.

Войскі сірыйскага дыктатара Башара Асада датычныя да нападу з ужываннем забароненых фосфарных бомбаў на паўночным захадзе Сірыі.

Як піша zn.ua, пра гэта паведамляе агенцтва "Анадолу" са спасылкай на мясцовыя крыніцы.

Паводле звестак суразмоўцаў журналістаў, забароненыя міжнароднымі канвенцыямі бомбы з белым фосфарам былі скінутыя ў ноч на 26 траўня ў раёне горада Хан-Шэйхун і пасёлка Абідын у зоне дээскалацыі на поўдні сірыйскай правінцыі Ідліб.

У выніку бамбаванняў пажарамі знішчаныя дзясяткі гектараў пасеваў. Большасць мірных жыхароў гэтых населеных пунктаў за апошнія два месяцы пакінулі зону інтэнсіўных абстрэлаў і авіяўдараў, чалавечых ахвяраў няма.

У сірыйскім канфлікце хімічная зброя была выкарыстаная некалькі разоў. Напрыклад, у красавіку 2017 у выніку хімічнай атакі ад атручвання газам зарынам у горадзе Хан-Шэйхун загінулі дзясяткі людзей. У адказ ЗША нанеслі ракетны ўдар па авіябазе сірыйскай арміі. У тым жа месяцы, паводле звестак гуманітарных арганізацый, шрубалёт скінуў бочкавую бомбу з хімікатамі над сірыйскім горадам Дума. Тады загінулі дзясяткі людзей, сотні звярнуліся ў лякарні.

У верасні 2018 прэзідэнты Расеі Пуцін і Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган дамовіліся на сустрэчы ў Сочы пра стварэнне дэмілітарызаванай зоны ў Ідлібе. У сваю чаргу, прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што любая атака па ёй стала б прыкладам "безразважнай эскалацыі" канфлікту і пагрозай дэстабілізацыі рэгіёну.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках