23 красавiка 2024, aўторак, 16:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Грузія адзначае Дзень незалежнасці

2
Грузія адзначае Дзень незалежнасці

101 год таму было абвешчана аб стварэнні Грузінскай Дэмакратычнай Рэспублікі

Грузія сёння адзначае галоўнае нацыянальнае свята - Дзень незалежнасці, паведамляе «Грузия онлайн».

Святкаванне прымеркаванае да даты абвяшчэння ў 1918 годзе незалежнасці Грузіі Першым дэмакратычным урадам на чале з Наэ Жарданіям. Першая Дэмакратычная Рэспубліка праіснавала два з паловай гады. Грузія аднавіла незалежнасць у 1991 годзе. Адпаведны акт на падставе вынікаў усенароднага рэферэндуму 9 красавіка прыняў Вярхоўны Савет рэспублікі.

Сёння вуліцы розных гарадоў, аэрапорты і вакзалы ў Грузіі ўпрыгожаныя дзяржаўнымі сцягамі. З нагоды свята культурныя, спартовыя і забаўляльныя імпрэзы пройдуць у Тбілісі, Тэлаві, Азургеці, Паці, Зугдзідзі, Амбралауры, Ахалкалакі, Горы, Ахалцыхе, Кутаісі, Марнеулі, Батумі, а таксама на грузіна-расейскай мяжы - на КПП «Казбегі».

Запланаваны выставы, вінныя дэгустацыі, кірмашы, тэатральныя паказы і канцэрты, удзел у якіх возьмуць вядомыя ў Грузіі выканаўцы.

Дзень незалежнасці Грузіі адзначаць і за межамі краіны: у Амерыцы, Еўропе, Азіі і блізкаўсходніх краінах. МЗС Грузіі і дыпламатычныя прадстаўніцтвы за мяжой спланавалі розныя мерапрыемствы ў Малайзіі, Узбекістане, Эстоніі, Турцыі, Ірландыі, Нямеччыне, Даніі, Бельгіі, Вугоршчыне, Малдове, Ізраілі, Бразіліі, Аргенціне, Вялікай Брытаніі, Нідэрландах, Латвіі, Швэцыі, Азербайджане, Арменіі, Славеніі, Францыі, Украіне і Літве.

Сёлета лозунг свята: «Падзяліся ведамі». Канцэпцыя большасці святочных мерапрыемстваў прысвечаная гісторыі і культуры Грузіі, а таксама важнасці адукацыі агулам. Да арганізацыі 26 траўня былі залучаныя ўсе дзяржаўныя структуры, а каардынаваў падрыхтоўку ўрад Грузіі.

«Сёлета святочныя мерапрыемствы прысвечаныя ведам, як рухаючай сіле, шляху, які вядзе нас да свабоды. Дзень незалежнасці Грузіі - 26 траўня, аб'ядноўвае ўсіх грамадзян. Гэта той дзень, калі мы гаворым пра гісторыю нашай краіны, культуру, мінулае, сучаснасць і будучыню, нацыянальныя каштоўнасці і пра свабоду. Менавіта таму «Гэты дзень наш», - гаворыцца ў паведамленні арганізатараў.

У Дзень незалежнасці галоўнай імпрэзай стане цырымонія прысягі. 288 навабранцаў пачатковай баявой падрыхтоўкі прынясуць прысягу на плошчы Свабоды ў цэнтры Тбілісі. Апроч сталіцы 175 рэкрутаў сёння прынясуць прысягу ў Зугдзідзі, Мравалдзалі, Уплісціхе, Анануры і Грэмі. Ва ўсіх гарадах цырымоніі пачнуцца а 12:00.

Сімвалічнай кульмінацыяй святкавання Дня незалежнасці стане акцыя а 17:10. У маштабах краіны дзяржаўны гімн Грузіі «Тавісуплеба» (Свабода) выканаюць на цэнтральных плошчах, у цягніках і ў аўтобусах. Да флэшмобу заклікаюць далучыцца ўсіх грамадзян. Дарэчы, час для правядзення акцыі выбраны не выпадкова. У 1918 годзе 26 траўня а 17:10 Наэ Жарданія заявіў аб заснаванні Першай Грузінскай Дэмакратычнай Рэспублікі.

Характэрна, што сёлета Дзень незалежнасці ўпершыню маштабна будуць адзначаць у гарах. 25-26 траўня святочны фестываль адначасова праходзіць у трох розных месцах у Сванетыі - Месціі, Тэтнулдзі і Хешкілі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках