25 красавiка 2024, Чацвер, 20:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскія «шпакоўні»: як да кватэр прыбудоўваюць тэрасы, кухні і спальні

6
Менскія «шпакоўні»: як да кватэр прыбудоўваюць тэрасы, кухні і спальні

Жыхары сталіцы ідуць на ўсё, каб павялічыць колькасць квадратных метраў.

Прадаўжаем публікаваць фота незвычайных менскіх «гаўбцоў-шпакоўняў», з дапамогай якіх гаспадары на некалькі квадратных метраў павялічылі сваю жылплошчу. Адзначым, што ад кіеўскіх гаўбцоў нашы адрозніваюцца і выглядам, і памерамі: яны больш сціплыя і выглядаюць больш эстэтычна, піша tut.by.

Мода на прыбудовы на Панамарова

Цяпер ніхто ўжо не скажа, хто першы пачаў будаваць прыбудовы на першых паверхах старых дамоў па вуліцы Панамарова. Але ідэя падалася прывабнай шматлікім: столькі «шпакоўняў» у адным квартале вы не знойдзеце больш нідзе ў Менску.

Вось як выглядаюць прыбудовы ў тарцы чатырохпавярховых дамоў. Такія ёсць у першым і сёмым дамах.

ФОТА: TUT.BY

У сёмым усё быццам добра глядзіцца, але пажарная лесвіца ідзе праз дах прыбудовы.

ФОТА: TUT.BY

А на Панамарова, 3, на першым паверсе праектам гаўбец не быў прадугледжаны, але камусьці ён надта спатрэбіўся. Узяў і прыбудаваў.

ФОТА: TUT.BY

У доме №12 таксама з'явіўся самаробны балкон.

ФОТА: TUT.BY

У дзявятым доме ідэя спадабалася і яе паўтарылі. Тут, праўда, да будаўніцтва прыбудовы падышлі сур'ёзна: яна жылая і ўдвая большая за балкон.

ФОТА: TUT.BY

У доме №10 пайшлі і далей, і глыбей: у прыбудовы ёсць свой склеп.

ФОТА: TUT.BY

Прыбудовы на Незалежнасці

Такую прыбудову мы знайшлі на праспекце Незалежнасці, 76а. Яе не так проста выявіць праз зараснікі акацыі і бэзу.

ФОТА: TUT.BY

Цікавы варыянт прыдумаў жыхар у суседнім двары на пр.Незалежнасці, 78. Ён зрабіў сабе выдатную летнюю тэрасу на другім паверсе - тут можна пасядзець за столікам з кубачкам кавы.

У спякоту можна раскласці парасон - усе ўмовы для адпачынку на прыродзе, не пакідаючы горада.

ФОТА: TUT.BY

Пры гэтым канструкцыя выглядае надзейна: гаўбец, які выступае ад фасада на добрых два метры, абапіраецца на металічныя слупы. Відавочна, уладальнік гэтай шыкоўнай тэрасы паклапаціўся, каб і ўваход у пад'езд выглядаў прэзентабельна: звярніце ўвагу на кованыя парэнчы.

«Шпакоўня» на Сурганава

У адным з дамоў на Сурганава нехта пабудаваў на брылі пад'езда дадатковы паўнавартасны пакой. Аўтар фота паведаміў, што прыбудова тут відавочна даўно і наўрад ці камусьці замінае. На ўсялякі выпадак дакладны адрас ён не паказаў.

ФОТА: TUT.BY

Лішні метр не лішні

Ну і апошняе: глядзіце, якую прыбудову зрабілі на Каржанеўскага, 3. Можна меркаваць, што ў кватэру трапляе менш святла, затое плошча павялічылася.

ФОТА: TUT.BY
Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках