29 сакавiка 2024, Пятніца, 5:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Акцыя ў Берасці: на Плошчу выйшлі больш за 200 чалавек

7
Акцыя ў Берасці: на Плошчу выйшлі больш за 200 чалавек

У горадзе праходзіць акцыя супраць акумулятарнага завода.

Сёння ў Берасці праходзіць традыцыйная нядзельная акцыя, накіраваная супраць акумулятарнага завода побач з горадам, які, паводле звестак актывістаў, што нясуць кругласутачную вахту, пачаў нелегальна працаваць па начах і адгружаць гатовую прадукцыю.

На плошчы Леніна ў цэнтры Берасця на сённяшнюю акцыю сабраліся больш за 200 чалавек, паведамляе карэспандэнт Charter97.org.

Удзельнікі акцыі пратэсту зноў заявілі, што завод «пад выглядам пусканаладачных работ паўнавартасна прадаўжае працаваць».

Актывісты дзяжураць каля акумулятарнага завода ад 3 траўня.

Жыхары Берасця мяркуюць, што прадпрыемства шкоднае і пагражае іх здароўю. Грамадская кампанія супраць акумулятарнага завода пачалася ў рэгіёне ў студзені 2018 года. За гэты час актывісты падалі заяўкі на правядзенне ў горадзе і Берасцейскім раёне 88 мітынгаў, 12 пікетаў і 16 дэманстрацый. Улады санкцыянавалі толькі адну акцыю 29 красавіка 2018 года.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках