19 красавiка 2024, Пятніца, 7:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Берасці затрымлівалі Сяргея Пятрухіна

6
У Берасці затрымлівалі Сяргея Пятрухіна
СЯРГЕЙ ПЯТРУХІН
ФОТА: FАCEBOOK

Блогер выйшаў на свабоду і збіраецца абскардзіць дзеянні міліцыі.

У Бкрасці супрацоўнікі міліцыі ў цывільным і ў форме блізу 7.30 затрымалі Пятрухіна, калі ён выходзіў з дому. Праўда, праз некалькі гадзін адпусцілі.

«Пасля затрымання мяне як асобу, у дачыненні да якой вядзецца адміністрацыйны працэс, даставілі ў Ленінскі РАУС. Выявілася, мне ставяць у віну непрыход паводле позвы ў міліцыю на Вялікдзень, 28 красавіка. Але яны памыліліся - я падаў відэазапіс, які даводзіць - супрацоўнік міліцыі, які спрабаваў выклікаць мяне ў міліцыю на 28 красавіка, пераблытаў і сказаў, што я павінен з'явіцца 24 красавіка. І было менавіта гэта 24 красавіка, у судзе, калі я быў заяўлены як сведка на працэсе паводле справы Алега Вялава», - распавёў «Брестской газете» Сяргей Пятрухін.

Ён збіраецца абскардзіць дзеянні міліцыянтаў. Акрамя таго, Пятрухін пакінуў запіс у «Кнізе заўваг і прапаноў» Ленінскага РАУС - ён прапанаваў кіраўніцтву райаддзела арганізаваць працу супрацоўнікаў міліцыі так, каб «шанаваць час іншых людзей».

Сяргей Пятрухін вядомы сваімі відэаролікамі на вострыя сацыяльныя тэмы. З 2018 года разам з блогерам з Бярозы Аляксандрам Кабанавым на YouTube-каналах «Народны рэпарцёр» і «YouTube-дэпутаты» асвятляе тэму будаўніцтва пад Берасцем акумулятарнага завода. За сваю актыўнасць блогеры неаднаразова прыцягваліся да адміністрацыйнай адказнасці. Іх затрымлівалі і штрафавалі на значныя сумы. Аплачваць штрафы Пятрухіну і Кабанаву дапамагаюць людзі.

Летась на Пятрухіна завялі крымінальную справу за публічныя паклёп і абразу міліцыянтаў. У красавіку гэтага года суд прызнаў яго вінаватым і прысудзіў да штрафу ў суме 360 базавых (9 180 рублёў) у даход дзяржавы, а таксама абавязаў кампенсаваць маральную шкоду чатыром пацярпелым супрацоўнікам міліцыі (агулам 7 500 рублёў) і выдаткі на адваката. Дзяржабвінаваўца прасіў для Пятрухіна два гады абмежавання волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу і штраф 100 базавых.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках