24 красавiка 2024, Серада, 2:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

NATO дапамагае ЕЗ змагацца з кібератакамі на выбарах у Еўрапарламент

NATO дапамагае ЕЗ змагацца з кібератакамі на выбарах у Еўрапарламент

Столтэнберг абвінаваціў РФ ва ўмяшанні ў дэмакратычныя працэсы

Кіраўнік NATO Енс Столтэнберг заявіў, што альянс дапамагае Еўрапейскаму Звязу (ЕЗ) змагацца з кібератакамі падчас выбараў у Еўрапейскі парламент. Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на Welt am Sonntag.

Са слоў Столтэнберга, напярэдадні выбараў у Еўрапарламент экспэрты NATO абмеркавалі з прадстаўнікамі ЕЗ адпаведныя захады абароны ад кіберпагроз падчас галасавання.

«Экспэртная група NATO некалькі тыдняў таму сустрэлася са спецыялістамі ЕЗ, каб абмеркаваць канкрэтныя захады ў супрацьдзеянні кіберпагрозам і дэзінфармацыі напярэдадні выбараў у Еўрапарламент», - распавёў ён.

Столтэнберг адзначыў, што NATO і ЕЗ у рэжыме рэальнага часу ажыццяўляюць абмен інфармацыяй аб праграмах, якія прычыняюць шкоду, і кібератаках. Ён дадаў, што альянсу ўдалося не дапусціць распаўсюджванне прысутнасці ў інтэрнэце тэрарыстычнай арганізацыі «Ісламская дзяржава».

Акрамя таго, кіраўнік NATO заявіў, што Расейская Федэрацыя «мэтанакіравана ўмешваецца ў жыццё дэмакратычных краін, распаўсюджвае непраўдзівыя інфармацыю і чыніць кібератакі».

«Гэта, перш за ўсё, адбываецца падчас выбараў», - падкрэсліў Столтэнберг.

Нагадаем, раней паведамлялася, што ў краінах Еўрапейскага Звязу пачаліся выбары ў Еўрапейскі парламент. У чацвер, 23 траўня, выбары пачаліся ў Брытаніі і Нідэрландах. У пятніцу галасаванне прайшло для жыхароў Ірландыі і Чэхіі, а 25 траўня - у Латвіі, Мальце і ў Славаччыне. У іншых краінах Еўразвязу выбары пройдуць у нядзелю.

Раней Еўракамісар у пытаннях юстыцыі Вера Юрава папярэдзіла пра пагрозу маніпуляцыі вынікамі выбараў у Еўрапейскі парламент з боку шэрагу краін, уключаючы Расею.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках