Навукоўцы: Чалавецтва выклікала новую геалагічную эпоху на Зямлі
- 26.05.2019, 12:01
- 15,299
Што гэта азначае?
Рабочая група даследчыкаў Міжнароднай камісіі стратыграфіі (ICS) прагаласавала за прызнанне наступу антрапацэну - новай геалагічнай эпохі, звязанай з дзейнасцю чалавека. Пра пастанову будзе афіцыйна абвешчана цягам наступных двух гадоў, паведамляе Science Alert.
Чалавецтва пакінула шмат слядоў сваёй дзейнасці, якія захаваюцца цягам мільёнаў гадоў. Адным з такіх слядоў з'яўляецца павелічэнне ўзроўню радыенуклідаў. Яшчэ ў 2016 годзе камісія пачала разглядаць прапанову прызнаць заканчэнне галацэну - эпохі чацвярцічнага перыяду. Яе спыненне ў сярэдзіне XX стагоддзя звязваюць з пачаткам ядзерных выпрабаванняў.
Цяпер працоўная група павінна ўзгадніць выразную рысу падзелу паміж галацэнам і антрапацэнам.