28 сакавiка 2024, Чацвер, 13:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэафакт: Ля падножжа Эверэста з'явілася чарга з сотняў чалавек

2
Відэафакт: Ля падножжа Эверэста з'явілася чарга з сотняў чалавек

Фенаменальная колькасць людзей выкліканая спрыяльным для ўздыму надвор'ем, а таксама ўзрослай папулярнасцю экспедыцыі.

22 траўня да вяршыні Эверэста выбудавалася велізарная чарга. СМІ паведамілі аб 200 турыстах, адзін з альпіністаў налічыў больш за 300 і апублікаваў фота чаргі. Паведамляецца таксама пра загінулых альпіністаў, звесткі пра колькасць адрозніваюцца, піша tut.by.

Паводле звестак непальскіх чыноўнікаў, у чацвер, 23 траўня, на вяршыню Эверэста дабраліся 120 чалавек, днём раней - 200. Альпініст Нірмал Пур’я пакараў вяршыню 22 траўня і трапіў у чаргу з турыстаў. Ён апублікаваў фота чаргі да вяршыні і паведаміў, што ў ёй знаходзіцца больш за 300 чалавек.

Паведамляецца аб загінулых. У чацвер загінуў 27-гадовы Ніхал Багван, ён страціў прытомнасць у чарзе і загінуў. Падчас спуску з гары загінулі дзве жанчыны: 54-гадовая Анджал Кулькарні і 49-гадовая Калпана Дас. У суботу раніцай таксама падчас спуску памёр 44-гадовы брытанскі альпініст Робін Фішэр.

Паводле звестак праваднікоў і арганізатараў узыходжання на гару, многія з загінулых правялі па некалькі гадзін у чарзе да вяршыні і былі знясіленыя і выматаныя. Усяго ж, паводле звестак розных СМІ, загінулі блізу 10 чалавек. Часцей за ўсё людзям станавілася дрэнна на вышыні 7-8 тысяч метраў, у так званай зоне смерці, дзе мала кіслароду.

Экспэрты адзначаюць, што такой колькасці людзей ля вяршыні для ўздыму паспрыяла добрае надвор'е, а таксама рост папулярнасцю экспедыцыі. Сезон для ўзыходжання доўжыцца звычайна блізу месяца, сёлета ён пачаўся 14 траўня. Кошт узыходжання на вяршыню складае блізу 10 тысяч даляраў. Гэтай вясной колькасць выдадзеных уладамі дазволаў на пад'ём - амаль 380. Часта гідамі для альпіністаў становяцца прадстаўнікі народнасці шэрпа, якая жыве ў Непале.

Такая вялікая колькасць людзей на вяршыні не ўпершыню. Некалькі гадоў таму нямецкі альпініст Ральф Дуджмовіц апублікаваў фатаграфію чаргі з некалькіх соцень чалавек на схіле гары.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках