28 сакавiка 2024, Чацвер, 22:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША ліквідавалі наймітаў «Вагнера» ў Сірыі: апублікаваныя новыя звесткі

ЗША ліквідавалі наймітаў «Вагнера» ў Сірыі: апублікаваныя новыя звесткі
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Сталі вядомыя больш за 300 прозвішчаў.

Міжнародная валанцёрская супольнасць InformNapalm раскрыла ўнікальную выведвальную інфармацыю пра больш чым 300 наймітаў падраздзялення расейскай выведкі, вядомага пад умоўнай назвай ПВК «Вагнера», якія бралі ўдзел у наступе ў сірыйскай правінцыі Дэйр-Эз-Зор у ноч з 7 на 8 лютага 2018 года, паведамляе obozrevatel.com.

На старонцы праекта паказана, што ўсе звесткі сабраныя, прааналізаваныя і перададзеныя для публікацыі на эксклюзіўнай аснове камандай праекта «ІХТАМНЕТ_М0209».

«Сярод іх 267 грамадзян Расейскай Федэрацыі, 19 наймітаў «расейскага свету» з Украіны, 6 з Беларусі, 3 з Малдовы, двое грамадзян Арменіі, 2 з Казахстана, 1 грамадзянін Сірыі, 1 з Узбекістана (частка з іх мае падвойнае грамадзянства РФ). таксама падчас ідэнтыфікацыі баевікоў атрымала пацверджанне інфармацыя Службы бяспекі Украіны аб 67 «вагнераўцах», якія адправіліся ў «пуцінскі рай» у выніку ўдару артылерыі і ВПС ЗША», - сказана ў паведамленні.

Пры гэтым лёс 154 баевікоў застаецца пакуль нявысветленым.

Актывісты адзначаюць, што як мінімум 81 пазаштатнаму супрацоўніку расейскага ГРУ ўдалося выжыць пасля нападу ВПС ЗША, хоць многія атрымалі цяжкія раненні. Вядома таксама, што трое з іх у канцы 2018 году былі заўважаныя ў Судане.

Спіс удзельнікаў бою даступны тут.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках