24 красавiка 2024, Серада, 12:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

21 краіна ЕЗ выбірае новы склад Еўрапарламента

21 краіна ЕЗ выбірае новы склад Еўрапарламента

Еўрапейскія выбары з'яўляюцца найбуйнейшымі ў свеце паводле колькасці выбарцаў пасля Індыі.

У нядзелю, 26 траўня, грамадзяне 21 краіны Еўразвязу галасуюць на выбарах у Еўрапейскі парламент.

Пра гэта паведамляе «Европейская правда».

Еўрапейскія выбары з'яўляюцца найбуйнейшымі ў свеце па колькасці выбарцаў пасля Індыі. Больш за 420 мільёнаў чалавек у краінах ЕЗ маюць права абіраць 751 сябра парламента.

У нядзелю сваіх прадстаўнікоў выбіраюць грамадзяне 21 краіны ЕЗ. Выбарцы ў 7 краінах - Нідэрландах, Вялікабрытаніі, Ірландыі, Чэхіі, Латвіі, Мальце і Славакіі - ужо прагаласавалі ў папярэднія дні.

Участкі пачалі працаваць а 7:00 раніцы ва ўсходніх дзяржавах блока. Галасаванне працягнецца да 23:00, калі закрыюцца ўчасткі ў Італіі.

Еўрадэпутатаў выбіраюць паводле прапарцыйнай сістэмы, а далей дэпутаты ад партый розных дзяржаў аб'ядноўваюцца ў партыйныя групы.

Паводле прагнозаў сацыялагічных апытанняў, правы еўраскептычны фланг парламента можа істотна ўзрасці, а цэнтрысцкія партыі паменшаць сваё прадстаўніцтва. Правыя папулісты лідзіруюць у апытаннях двух з чатырох найбуйнейшых краін-сябраў - Італіі і Вялікабрытаніі, якія выходзяць з Еўразвязу. Таксама яны прэтэндуюць на перамогу ў Францыі.

Зрэшты, нечаканыя вынікі таксама магчымыя. Напрыклад, у Нідэрландах перамогу прагназавалі папулістам, а лідарамі, згодна з экзіт-полам, сталі праеўрапейскія партыі. У Ірландыі, паводле вынікаў экзіт-полу, таксама лідзіруюць праеўрапейскія партыі.

Першы агрэгаваны прагноз складу Еўрапейскага парламента можна чакаць неўзабаве пасля 21:15 паводле Менску.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках