18 красавiка 2024, Чацвер, 5:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзярждэп ЗША: Адзінае пытанне на перамовах з Мадура, - гэта ўмовы яго сыходу

2
Дзярждэп ЗША: Адзінае пытанне на перамовах з Мадура, - гэта ўмовы яго сыходу

ЗША падтрымліваюць імкненне венесуэльскага народа аднавіць дэмакратыю.

Кіраўнік Венесуэлы Нікалас Мадура павінен сысці ў адстаўку, мяркуюць у Дзярждэпартаменце ЗША. Пра гэта гаворыцца ў заяве амерыканскага ведамства, апублікаванай 25 траўня.

«ЗША падтрымліваюць імкненне венесуэльскага народа аднавіць дэмакратыю і пакласці канец нелегітымнаму рэжыму Мадура. Папярэднія спробы дамовіцца аб спыненні рэжыму і свабодных выбарах пацярпелі няўдачу, таму што рэжым выкарыстаў іх, каб падзяліць апазіцыю і выйграць час. Свабодныя выбары не могуць кантралявацца тыранам. Як мы неаднаразова заяўлялі, мы ўважаем, што адзіная рэч, пра якую можна дамаўляцца з Нікаласам Мадура, - гэта ўмовы яго сыходу. Мы спадзяёмся, што перамовы ў Осла будуць сканцэнтраваны на гэтай мэце, і калі гэта адбудзецца, мы спадзяёмся, што прагрэс будзе магчымы», - заявілі ў Дзярждэпе.

Міністэрства замежных спраў Нарвегіі 25 траўня анансавала на наступным тыдні перамовы ў Осла паміж прадстаўнікамі ўладаў Венесуэлы і апазіцыяй.

У Венесуэле працягваецца палітычны крызіс. 10 студзеня 2019 года Нікалас Мадура, які ўзначальвае краіну з 2013 года і набраў больш за ўсіх галасоў на выбарах 2018 года, прынёс прэзідэнцкую прысягу. 15 студзеня падкантрольны апазіцыі парламент прызнаў Мадура ўзурпатарам.

23 студзеня кіраўнік парламента, апазіцыянер Хуан Гуайдо абвясціў сябе выканаўцам абавязку прэзідэнта краіны.

ЗША, большасць краін Лацінскай Амерыкі і Еўразвязу прызналі Гуайдо часовым прэзідэнтам, Расея падтрымала Мадура.

19 красавіка Гуайдо анансаваў заключны этап па вызваленні ад рэжыму Мадура, які пачнецца 1 траўня. 30 красавіка ён заявіў, што да пратэстоўцаў далучыліся венесуэльскія вайскоўцы.

У ноч на 1 траўня Мадура заявіў, што спроба дзяржаўнага перавароту падаўленая.

1 траўня Гуайдо распавёў, што да пратэстоўцаў у Венесуэле падпісалася недастаткова вайскоўцаў для перамогі, і заклікаў працягваць акцыі пратэсту.

16 траўня лідар апазіцыі паведаміў, што рэжым Мадура пераследуе блізу 100 апазіцыйных дэпутатаў Венесуэлы.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках