20 красавiка 2024, Субота, 2:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскаму на кніжным кірмашы падарылі кнігу «Палітыка для пачаткоўцаў»

19
Зяленскаму на кніжным кірмашы падарылі кнігу «Палітыка для пачаткоўцаў»
УЛАДЗІМІР ЗЯЛЕНСКІ
ФОТА: ПРЭС-СЛУЖБА ПРЭЗІДЭНТА УКРАІНЫ

Прэзідэнт Украіны з гумарам успрыняў падарунак.

На «Кніжным арсенале» ў Кіеве 23 траўня прэзідэнту Украіны Уладзіміру Зяленскаму падарылі кнігу «Палітыка для пачаткоўцаў» выдавецтва «Книголав». Відэа выдавецтва апублікавала ў Facebook.

Прэзідэнт Украіны, прачытаўшы назву кнігі, засмяяўся і падзякаваў прадстаўнікам выдавецтва.

Дзіцячая кніга «Палітыка для пачаткоўцаў» аўтараў Алекса Фрыта, Луі Стоўэла і Розі Гор перакладзеная з англійскай мовы і выпушчаная «Книголав» у 2019 годзе. Яна ў даступнай форме распавядае пра дзяржаўнае кіраванне, ідэалогію, палітычную сістэму і іншыя рэчы, звязаныя з палітыкай

20 траўня Зяленскі афіцыйна заняў пасаду прэзідэнта Украіны.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках