29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзясяткі тысяч нямецкіх школьнікаў выйшлі на дэманстрацыі ў абарону клімату

4
Дзясяткі тысяч нямецкіх школьнікаў выйшлі на дэманстрацыі ў абарону клімату
Фота: DPA

Акцыя прайшла ў больш чым 200 гарадах Нямеччыны.

Тысячы падлеткаў у нямецкіх гарадах у пятніцу, 24 траўня, чарговым разам выйшлі на акцыі ў абарону клімату, якія праходзяць у рамках руху, названага ў Нямеччыне Fridays for Future («Пятніцы дзеля будучыні»). Паводле звестак паліцыі, у Гамбургу на дэманстрацыю выйшлі 17 тысяч школьнікаў, у Мюнхене - 3 тысячы, у Берліне - некалькі тысяч, арганізатары падавалі заяўку на 10 тысяч удзельнікаў. Паводле звестак руху Fridays for Future, у Нямеччыне ў пятніцу акцыі пройдуць больш чым у 200 гарадах. Ва ўсім свеце запланаваныя 1600 мерапрыемстваў у 120 краінах, паведамляе «Нямецкая хваля».

Старшыня бундэстага Вольфганг Шойбле (Wolfgang Schäuble) заклікаў федэральны ўрад да рашучай палітыкі ў абароне клімату. «Нам патрэбныя пастановы, якія датычацца як клімату, так і іншых сфер», - заявіў палітык. Ён нагадаў, што Нямеччына яшчэ ў пачатку 90-х гадоў падтрымала Кіёцкі пратакол. «Не павінна быць так, што спачатку падтрымліваеш пастанову, а потым яе ўжо не выконваеш. Таму я стаўлюся з разуменнем да таго, што маладзёны выказваюць сваю нязгоду».

Ініцыятаркай акцый моладзі пад дэвізам «Пятніцы дзеля будучыні» з'яўляецца швэдская экалагічная актывістка Грэта Тунберг. З 2018 года цягам месяцаў яна кожную пятніцу выходзіць на пікеты для абароны клімату. Да яе акцый далучыліся тысячы школьнікаў. Замест заняткаў у школе па пятніцах яны праводзяць дэманстрацыі. Тое, што пачыналася з адзінкавага пікету, перарасло ў цэлы пратэстны рух ва ўсім свеце.

Толькі ў Нямеччыне існуе больш за 230 такіх груп. Пра свае акцыі ўдзельнікі экалагічнага руху распавядаюць у сацсетках Facebook, Instagram, Twitter і на розных платформах у інтэрнэце, у тым ліку Reddit і Flickr. На Youtube ў руху ёсць свой канал. На Spotify - падкаст. Прыблізна 12000 навукоўцаў з Нямеччыны, Аўстрыі і Швайцарыі падпісалі петыцыю ў падтрымку гэтага экалагічнага руху.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках