28 сакавiка 2024, Чацвер, 14:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падпалкоўнік міліцыі: Маральны стан Шуневіча не адпавядае ягонай пасадзе

Падпалкоўнік міліцыі: Маральны стан Шуневіча не адпавядае ягонай пасадзе
ІГАР ШУНЕВІЧ

Міністру ўнутраных спраў трэба ўмець прызнаваць свае памылкі.

Міністру ўнутраных спраў трэба было б папрасіць прабачэння перад неабгрунтавана затрыманымі цыганамі, - мяркуе кіраўнік Аб'яднанай грамадзянскай партыі, былы падпалкоўнік міліцыі Мікалай Казлоў, паведамляе «Радыё Рацыя».

Як вядома, напярэдадні міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч агрэсіўна заявіў, адказваючы на пытанне аднаго з журналістаў: «У міністра няма ні нагоды, ні падставы прасіць прабачэння ў цыганоў. Зразумела?».

Масавыя і жорсткія затрыманні адбыліся пасля паведамленняў аб забойстве, як меркавалася, цыганамі, супрацоўніка магілёўскага ДАІ. Пазней следства прыйшло да высновы, што гэта было самагубства.

«Якімі б матывамі не былі пры затрыманні, але калі высвятляецца, што чалавек не вінаваты, то, па-відаць, трэба папрасіць прабачэння, асабліва міністру.

Больш за ўсё здзіўляе, вядома, ягонае стаўленне да таго, што ён робіць. Я разумею, што ён мяркуе, што ён мае рацыю. На мой погляд, усё што ён робіць - гэта жудасна. Гэта сведчыць пра пэўны маральны стан, мне здаецца, што ягоны маральны стан не адпавядае той пасадзе, якую ён займае», - мяркуе Мікалай Казлоў.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках