28 сакавiка 2024, Чацвер, 23:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ замацаваў забарону аднаразовых пластыкавых вырабаў на заканадаўчым узроўні

3
ЕЗ замацаваў забарону аднаразовых пластыкавых вырабаў на заканадаўчым узроўні

З 2021 года ў Еўразвязе будуць забароненыя пластыкавыя саломінкі і сталовыя прыборы.

Краіны - сябры ЕЗ замацавалі вывад аднаразовых пластыкавых вырабаў з рынку на заканадаўчым узроўні. Галоўная мэта прынятых змяненняў - скарачэнне аб'ёму пластыкавых адкідаў, паведамляе «Радыё Польшча».

Забароне падлягаюць пластыкавыя вырабы, якія часцей за ўсё забруджваюць пляжы, мора і акіяны і складаюць 70% усіх марскіх адкідаў. Яны звычайна прызначаныя для аднаразовага выкарыстання, пасля чаго выкідваюцца. Гаворка ідзе, зрэшты, аб аднаразовых талерках, сталовых прыборах, саломінках і палачках для чысткі вушэй.

З моманту ўваходжання прынятых змяненняў у дзеянне ў 2021 годзе асаблівая ўвага будзе надавацца стварэнню аднаразовых вырабаў з матэрыялаў, якія маюць большую ступень дэградацыі.

Паводле ацэнак Еўрапейскай камісіі, дзякуючы прынятым нормам можна пазбегнуць шкоды навакольнаму асяроддзю, кошт якой да 2030 года будзе эквівалентны 22 млрд еўраў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках