29 сакавiка 2024, Пятніца, 9:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Балгарыя і Грэцыя пачалі будаваць газаправод

1
Балгарыя і Грэцыя пачалі будаваць газаправод

Гэта паменшыць залежнасць краін ад паставак расейскага газу.

Балгарыя і Грэцыя пачынаюць будаўніцтва трубаправода для транспартавання азербайджанскага газу ў Балгарыю, каб паменшыць амаль поўную залежнасць краіны ад паставак расейскага газу.

Пра гэта паведамляе "Еўрапейская праўда" са спасылкай на агенцтва Associated Press.

У сераду на цырымоніі ля мяжы два прэм'ер-міністры - Бойка Барысаў і Алексіс Цыпрас назіралі за афіцыйным пачаткам будаўніцтва 182-кіламетровага трубаправода-перамычкі паміж газатранспартнымі сістэмамі дзвюх краін.

Плануецца, што трубаправод дабудуюць да канца 2020 года, да запуску Трансадрыятычнага газаправода, па якім азербайджанскі газ будзе пастаўляцца ў Еўропу.

Чакаецца, што гэты трубаправод каштавацьме 220 млн еўраў. Яго прагназаваная магутнасць - ад 3 да 5 млрд кубічных метраў на год.

Інтэрканектар паміж Грэцыяй і Балгарыяй планавалі пачаць будаваць яшчэ ў пачатку 2018 года, але праект быў прыпынены праз абскарджванне тэндарных працэдур.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках