18 красавiка 2024, Чацвер, 22:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка і Пуцін запланавалі сустрэчу ў Нур-Султане

10
Лукашэнка і Пуцін запланавалі сустрэчу ў Нур-Султане
Фота: Коммерсант

Парадак дня пакуль не паведамляецца.

Лукашэнка і Пуцін запланавалі размову ў Нур-Султане. Пра гэта ria.ru паведаміў прэс-сакратар расейскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў.

29 траўня ў сталіцы Казахстана Лукашэнка і Пуцін возьмуць удзел у пасяджэнні Вышэйшай Еўразійскай эканамічнай рады, прымеркаванай да 5-гадовага юбілею Еўразійскай саюза. "Кантакты на палях [саміту] будуць абавязкова, - кажа Пяскоў. - Пытанні загадзя невядомыя". Аднак відавочна, што гаворка пойдзе пра "інтэграцыю", пастаўкі беларускіх прадуктаў у Расею і перашкоды, аб кампенсацыі за няякасную расейскую нафту, паведамляе euroradio.fm.

Напярэдадні ў Маскве раптоўна ўспомнілі старую незаконную схему з пастаўкамі беларусамі ў ЕЗ нафтапрадуктаў пад выглядам "распушчальнікаў", і хочуць спагнаць з Беларусі "запазычанасць".

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках