Мяне будуць судзіць за ўшанаванне памяці дзеда
18- Вольга Нікалайчык
- 21.05.2019, 16:10
- 37,614
Суд пройдзе заўтра ў судзе Савецкага раёна.
Пра гэта грамадская актывістка і рэжысёрка Вольга Нікалайчык паведаміла ў «Фэйсбуку».
- Злога духа палохае кожны новы дзень, бо яго пакінуў Бог!
Заўтра ў мяне суд у судзе Савецкага раёна а 12.00 за ўвекавечанне памяці майго дзеда - Фёдара Фёдаравіча Нікалайчыка. Ён гераічна загінуў у гады Другой Сусветнай вайны.
Ягоную ўнучку заўтра аддадуць пад судзілішча нячысціка...
Ганьба ўладзе ўзурпатара-дыктатара! - напісала Вольга Нікалайчык.
Нагадаем, што 8 траўня актывісты Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу ўсклалі кветкі да брацкай магілы жаўнераў, якія загінулі падчас вызвалення Менска.