24 красавiка 2024, Серада, 11:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнт Грузіі заклікала аб'яднаць пазіцыі з Украінай па курсе на сяброўства ў NATO

6
Прэзідэнт Грузіі заклікала аб'яднаць пазіцыі з Украінай па курсе на сяброўства ў NATO
ФОТА: PRESIDENT.GOV.UA

Уладзімір Зяленскі правёў сустрэчу з прэзідэнтам Грузіі Саламэ Зурабішвілі.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі сустрэўся з прэзідэнтам Грузіі Саламэ Зурабішвілі, якая прыбыла ў Кіеў на цырымонію інаўгурацыі новаабранага кіраўніка дзяржавы. Пра гэта паведамляе прэс-служба Зяленскага.

Падчас сустрэчы Зурабішвілі пажадала Зяленскаму поспехаў на пасадзе прэзідэнта Украіны. У сваю чаргу прэзідэнт Украіну распавёў пра свае прыярытэты.

«Чаму наша каманда пайшла ў палітыку? Выклік нумар адзін для нас - спыненне агню на ўсходзе, дзе штодня гінуць нашы людзі», - адзначыў Зяленскі.

Зяленскі адзначыў, што Украіна працягне паслядоўны знешнепалітычны курс, накіраваны на аднаўленне суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці і далейшае развіццё еўрапейскай і еўраатлантычнай інтэграцыі. Таксама Зяленскі падкрэсліў, што адным з выклікаў для Украіны з'яўляецца перамога над карупцыяй.

Акрамя таго, бакі абмеркавалі напрамкі развіцця ўкраінска-грузінскіх стасункаў і выказалі ўпэўненасць у далейшым паглыбленні стратэгічнага партнёрства.

Са свайго боку прэзідэнт Грузіі заўважыла: «Усіх нас чакае яшчэ адзін выклік - выбары ў Еўрапарламент. Мы павінны аб'яднаць пазіцыі Украіны і Грузіі па курсе на еўраінтэграцыю і сяброўства ў NATO».

Таксама Зурабішвілі запрасіла Зяленскага наведаць Грузію з афіцыйным візітам.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках