20 красавiка 2024, Субота, 16:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цімашэнка: Уважаю, што парламент «запрацаваў» датэрміновыя выбары

7
Цімашэнка: Уважаю, што парламент «запрацаваў» датэрміновыя выбары
ЮЛІЯ ЦІМАШЭНКА

Лідарка «Бацькаўшчыны» вітала пастанову Уладзіміра Зяленскага распусціць Вярхоўную Раду VIII склікання.

Партыя «Бацькаўшчына» гатова да датэрміновых парламенцкіх выбараў. Пра гэта 20 траўня ў відэазвароце, апублікаваным у Facebook, заявіла лідарка палітсілы Юлія Цімашэнка.

«Я вітаю роспуск парламента прэзідэнтам Украіны. Уважаю, што парламент «запрацаваў» датэрміновыя выбары, не прымаючы неабходныя для краіны законы. Наша каманда цалкам гатовая да датэрміновых парламенцкіх выбараў і без сумненняў мы ў іх возьмем удзел. Але яшчэ гэты парламент абавязаны зрабіць сваю працу», - заявіла палітык.

На яе думку, Вярхоўная Рада VIII склікання павінна прыняць новы закон аб выбарах, прызначыць новых кіраўніка Службы бяспекі Украіны, міністра абароны, генпракурора, прыняць закон аб крымінальнай адказнасці за незаконнае ўзбагачэнне і развязаць пытанне «зніжэння тарыфаў на ўсё».

«Выканаць гэтую функцыю - гэта важна. Таму што нават гэты парламент павінен сысці годна, а не карумпаваным, лабісцкім, запрадаўшы інтарэсы людзей. Веру, што паміж дэмакратычнымі патрыятычнымі сіламі і новым прэзідэнтам можа быць дасягнутае паразуменне і мы цалкам гатовыя да супрацоўніцтва», - дадала Цімашэнка.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках