29 сакавiка 2024, Пятніца, 8:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Bloomberg: Парашэнка на пасадзе прэзідэнта страціў статус мільярдэра

22
Bloomberg: Парашэнка на пасадзе прэзідэнта страціў статус мільярдэра

Багацці Парашэнкі за пяць гадоў скарацілася на 40%.

Пятро Парашэнка, які пакідае пасаду прэзідэнта пасля паразы на выбарах Уладзіміру Зяленскаму, страціў статус мільярдэра. Пра гэта піша агенцтва Bloomberg (пераклад - rbc.ua).

Паводле звестак выдання, за пяць гадоў на пасадзе прэзідэнта багацце Парашэнкі скарацілася амаль на 40% да 705 млн даляраў.

Самы каштоўны актыў Парашэнкі - карпарацыя "Рашэн", якая была найбуйнейшым ва Украіне і значным гульцом у рэгіёне, з фабрыкамі на тэрыторыі Расеі, у Літве і ў Вугоршчыне. У 2012 годзе вытворчасць кандытарскіх вырабаў "Рашэн" перавысіла 400 тысяч тон, аднак скарацілася на 25% пасля таго, як яго прадукцыя была забаронена на тэрыторыі Расеі.

Іншыя актывы Парашэнкі ўключаюць у сябе банк, тэлевізійны канал, страхавую кампанію і некалькі аграрных і харчовых прадпрыемстваў, нагадвае выданне.

Аднак, як адзначае Bloomberg, іншыя ўкраінскія алігархі страцілі за апошнія пяць гадоў яшчэ больш. Між іншым, багацце самага багатага чалавека ва Украіне, Рыната Ахметава, скарацілася за гэты час больш чым на 50% да 5,5 млрд даляраў.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках