29 сакавiка 2024, Пятніца, 8:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дробыш падасць у суд праз скандал з галасаваннем Беларусі на «Еўравізіі»

50
Дробыш падасць у суд праз скандал з галасаваннем Беларусі на «Еўравізіі»
ВІКТАР ДРОБЫШ

На думку прадусара, Еўрапейскі вяшчальны звяз нанёс велізарную шкоду стасункам РФ і Беларусі.

Прадусар Віктар Дробыш паведаміў, што падае ў суд на Еўрапейскі вяшчальны звяз. Нагода - скандал з галасаваннем Беларусі на «Еўравізіі», паведамляе РІА «Новости».

На думку Дробыша, Еўрапейскі вяшчальны звяз нанёс велізарную шкоду стасункам Расеі і Беларусі, звычайным людзям і яму як фізічнай асобе, «які сёння раптам стаў ворагамі расейскага народа».

- Нас не проста пазбавілі магчымасці галасаваць, а ў апошні момант далі канверт і прымусілі абвясціць вынікі, якія яны самі прыдумалі. Гэта нічога не мае агульнага з пастановай журы і народа.

З ягоных слоў, карэктней было б, каб спікер ад Беларусі абвясціў тэлегледачам, што названыя балы не з'яўляюцца пастановай журы. «Тады трэба было дазволіць, каб журы сказала, што гэтае рашэнне Еўрапейскага вяшчальнага звязу. Там зусім адсутнічала Расея», - падкрэсліў прадусар.

У каментары ТАСС Дробыш удакладніў:

- Збіраюся [падаць у суд], цяпер як раз вырашаю пытанне, мне трэба пракансультавацца з юрыстамі.

Сёлета беларускае журы на «Еўравізіі» было дыскваліфікаванае перад фіналам конкурсу. Прычынай стала інтэрв'ю tut.by, у якім прадстаўнікі Беларусі распавялі, за каго галасавалі ў першым паўфінале.

Тым не менш 10 удзельнікаў атрымалі балы ад Беларусі. Самыя высокія балы сышлі прадстаўнікам краін, якія знаходзіліся ў канцы турнірнай табліцы. 12 балаў атрымаў прадстаўнік Ізраіля, які ў выніку заняў 23-е месца. «Дзесятку» аддалі Эстоніі (19 месца), 8 балаў - Нямеччыне (24-е месца), 7 балаў - Нарвегіі, 6 - Гішпаніі, 5 - Вялікабрытаніі, 4 - Сан-Марына, 3 - Сербіі, 2 - Ісландыі, 1 - Аўстраліі. Пры гэтым прадстаўнік Расеі Сяргей Лазараў не атрымаў ніводнага бала (хоць у мінулыя гады Беларусь высока ацэньвала выступленні прадстаўнікоў Расеі).

Зена заняла ў фінале перадапошняе, 25-е, месца.

Напісаць каментар 50

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках