Ультраправыя Аўстрыі губляюць папулярнасць пасля скандалу
- 20.05.2019, 17:04
- 7,736
«Партыя свабоды» страціла 5% рэйтынгу.
Як паведамляе «Европейская правда», пра гэта сведчаць вынікі апытання тэлеканала OE24.
Калі б выбары ў Аўстрыі адбыліся ў наступную нядзелю, то Аўстрыйская народная партыя канцлера Себасцьяна Курца набрала б 38% галасоў (+4% у параўнанні з апошнім апытаннем).
Другое месца занялі б сацыял-дэмакраты - 26% (+1%), а «Партыя свабоды» стала б толькі трэцяй - 18%, што на 5% у параўнанні з мінулым апытаннем.
Апытанне таксама паказала, што 83% рэспандэнтаў уважаюць за правільны крок адстаўку Штрахе, толькі 17% мяркуюць, што ён павінен заставацца на пасадзе.
Апытанне праводзілася 18-20 траўня.