29 сакавiка 2024, Пятніца, 3:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Reuters: Заходнія гіганты замарожваюць аплаты за «брудную» нафту

1
Reuters: Заходнія гіганты замарожваюць аплаты за «брудную» нафту

Заходнія пакупнікі скарысталіся правам на адмову за няякасную прадукцыю.

Французская нафтавая кампанія Total і італійскі Eni прыпынілі аплаты за расейскую нафту, якая паступае праз трубаправод «Дружба», паведамляе Reuters са спасылкай на свае крыніцы ў галіне. Адмову ад правядзення выплат суразмоўцы агенцтва звязалі з забруджваннем нафты хлорарганікай, паведамляе РБК са спасылкай Reuters.

«Чаму наогул хтосьці павінен плаціць за такую нафту? Строга кажучы, гэта і зусім не нафта. І ніхто ва ўсёй Расеі не можа выразна растлумачыць, хто каму будзе выплачваць кампенсацыі і калі», - заявіў адзін з суразмоўцаў Reuters, знаёмы з сітуацыяй.

Паводле звестак Reuters, аплата павінна быць праведзеная 15 траўня. У агенцтве адзначаюць, што тэарэтычна заходнія пакупнікі маюць права адмовіцца плаціць за пастаўленую ім нафту, бо яе якасць не адпавядала прапісанай у кантрактах. Аднак, паводле расейскага заканадаўства, яны абавязаныя спачатку заплаціць, а потым дамагацца выплаты кампенсацый.

«Наша пазіцыя зразумелая. Заходнія кампаніі павінны заплаціць, а затым падаць пазоў аб кампенсацыі шкоды», - растлумачыла Reuters крыніца ў адной з расейскіх нафтавых кампаній.

Прадстаўнік «Сургутнафтагаза» адмовіўся ад каментароў. РБК накіраваў запыты ў прэс-службы Total, Eni і «Раснафты».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках