20 красавiка 2024, Субота, 3:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

NZZ: Екацерынбург - прыклад новых формаў грамадзянскага пратэсту ў Расеі

1
NZZ: Екацерынбург - прыклад новых формаў грамадзянскага пратэсту ў Расеі

Канфліктны патэнцыял толькі павышаецца.

«Пратэсты ў буйным горадзе Екацерынбургу супраць будаўніцтва царквы з'яўляюцца прыкладам новай формы грамадзянскага пратэсту ў Расеі, - адзначае швайцарскае выданне Neue Zürcher Zeitung, (пераклад - inopressa.ru). - Дзяржава нярэдка бездапаможная - акурат таму, што патрабаванні часта не з'яўляюцца наўпрост палітычнымі».

«Большасць дэманстрантаў абураныя не будаўніцтвам царквы для святой заступніцы горада, - паказвае журналіст Маркус Акерэт. - Яны пратэстуюць супраць таго, каб яе будавалі ў папулярным гарадскім парку. (...) Яны супраціўляюцца самаўпэўненай царкве і палітыцы, якія не лічацца з жаданнямі грамадзян, высмейваючы і дыскрэдытуючы іх, называючы «пятай калонай Захаду» і праклятымі царквой. Расейская праваслаўная царква - гэта царква заможных і блізкага да іх бізнэсу, які выклікае моцныя падазрэнні. Бо галоўнымі інвестарамі будаўніцтва з'яўляюцца два ўплывовыя ў рэгіёне прамыслоўцы, якія, як высветлілі расейскія СМІ, хочуць пабудаваць там таксама жылыя і камерцыйныя будынкі».

«Не толькі ўмяшанне Пуціна паказала, што тое, што адбываецца ў адным з найбуйнейшых гарадоў Расеі - нешта большае, чым мясцовы балаган. У асобе РПЦ у цэнтры канфлікту стаіць важная ва ўсёй краіне дзейная асоба. Амаль адначасова мэр Краснаярска наважыў перагледзець пастанову па таксама спрэчнаму будаўніцтву храма», - гаворыцца ў артыкуле.

Але, перш за ўсё, незадаволенасць насельніцтва стаіць у адным шэрагу з іншымі сацыяльнымі пратэстамі, якія, як адзначаюць расейскія каментатары, сталі адметнай рысай чацвёртага прэзідэнцкага тэрміну Пуціна. Гэта, напрыклад, пратэсты супраць сметнішчаў, скарачэння выдаткаў на ахову здароўя ў правінцыі і пенсійнай рэформы. «Гэтыя пратэсты аб'ядноўвае тое, што яны выводзяць на вуліцы людзей, чые інтарэсы непасрэдна былі закранутыя. Абыякавасць у дачыненні да палітыкі і яе дзейных асобаў, якая выклікае непрыманне, мяняецца, калі нападкі тычацца ўласнага асяроддзя пражывання», - адзначае выданне.

«Ва ўсіх гэтых выпадках, у тым ліку і ў Екацярынбургу, выяўляецца бяссілле палітычнай сістэмы: тут няма ні надзейных інстытутаў, якія маглі б выступіць у ролі трацейскага суддзі, ні вартых даверу палітыкаў, якія абмежавалі б пратэст. Адзінае выключэнне - прэзідэнт, рэйтынг якога, аднак, таксама ўпаў. Скасаванне наўпроставых выбараў у Екацярынбургу ўмацавала так званую вертыкаль улады, але Яўген Ройзман, былы кіраўнік горада з рысамі народнага трыбуна, у такой сітуацыі мог бы паслужыць громаадводам. Таму бездапаможным адказам часцяком з'яўляецца грубы гвалт - які ўжываецца праз страх перад уяўнымі рэвалюцыйнымі махінацыямі. Рэфлекторнае сцвярджэнне аб тым, што грамадзяне, якія пратэстуюць - гэта набытыя іншымі краінамі здраднікі, пазбаўляе незадаволеных сур'ёзнасці і павышае канфліктны патэнцыял», - рэзюмуе Neue Zürcher Zeitung.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках