29 сакавiка 2024, Пятніца, 8:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Агучаныя падрабязнасці смерці афіцэра ДАІ, якіх не было на брыфінгу

Агучаныя падрабязнасці смерці афіцэра ДАІ, якіх не было на брыфінгу
Фота: «Радыё Свабода»

З заявай выступіла афіцыйная прадстаўніца СК.

20 траўня Следчы камітэт правёў брыфінг, прысвечаны гібелі 22-гадовага інспектара ДАІ з Магілёва Яўгена Патаповіча. Следчыя прыйшлі да высновы, што міліцыянт учыніў суіцыд, інсцэніраваў сваё забойства, піша nn.by.

Асноўная версія СК: 22-гадовы супрацоўнік ДАІ Яўген Патаповіч учыніў суіцыд

Пазней афіцыйная прадстаўніца СК Юлія Ганчарова патлумачыла некалькі момантаў, якія не былі агучаныя на брыфінгу.

Паводле версіі следства, паведамленне ў Viber аб выкраданні сапраўды было адпраўленае загінулым, што пацвярджаецца вывучэннем ягонага тэлефона, канфіскаванага з месца здарэння.

«Улічваючы ўстаноўленыя цяпер абставіны, следства прыходзіць да высновы, што яно было адпраўленае з месца здарэння самім маладзёнам перад учыненнем суіцыду для таго, каб яго хутчэй знайшлі», - паведаміла Ганчарова.

«Штаноў на ім не было, таму што яны былі спаленыя з дапамогай вадкасці для распальвання. Паводле версіі следства, загінулы зрабіў гэта наўмысна», - дадала Юлія Ганчарова.

Яна адзначыла, што раненне ў міліцыянта было толькі адно - стрэл у галаву. Раней, на фота, якія разышліся ў сеціве, была бачная кроў на майтках загінулага. Адразу пачалі з'яўляцца версіі аб нажавым раненні у пах.

«І яшчэ раз акцэнтуем увагу на тым, што ніякіх раненняў у вобласці пахвіны не было, кроў на ніжняй бялізне там праз паставу. Адзінае зафіксаванае цялеснае пашкоджанне - агнястрэльнае раненне ў галаву. Інфармацыя, якая распаўсюджваецца на асобных Telegram-каналах, з'яўляецца недакладнай. Дрэнная якасць і ракурс фота дазваляюць раскручваць гэтую «версію», бо іх аўтары разумеюць, што здымак буйным планам не будзе апублікаваны з этычных меркаванняў», - заявіла Юлія Ганчарова.

Нагадаем, 16 траўня Telegram-канал NEXTA паведаміў, што ў Магілёве выкрадзены 23-гадовы лейтэнант ДАІ. А 21.45 пра загубу афіцэра афіцыйна заявіла прадстаўніца МУС у эфіры БТ. Увесь асабовы склад міліцыі Магілёўскай вобласці быў узняты на трывогу, у рэгіёне быў уведзены план «Сірэна», на дарогах усёй краіны выстаўлены блок-пасты.

Паведамлялася аб выкрадальніка на чорнай «Волзе» з расейскімі нумарамі. Гаварылася пра тое, што зламыснікі былі цыганамі.

17 траўня беларуская міліцыя пачала затрымліваць цыганоў, якія пражываюць у Магілёве. Прадстаўнікі цыганскай дыяспары заявілі, што супраць іх выкарыстоўвалася сіла.

Затрыманых пачалі выпускаць на свабоду толькі 19 траўня.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках