24 красавiка 2024, Серада, 7:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Арменіі прыхільнікі Пашыняна заблакавалі будынкі судоў

3
У Арменіі прыхільнікі Пашыняна заблакавалі будынкі судоў
ФОТА: ПРАТЭСТ У ЕРЭВАНЕ (TWITTER.COM/EVN_REPORT)

Прэм'ер-міністр Арменіі анансаваў «другі этап рэвалюцыі».

Пратэстоўцы блакуюць будынкі судоў у Ерэване і іншых гарадах Арменіі, паведамляе «Інтэрфакс». Да адпаведных дзеянняў грамадзян заклікаў прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян.

Былы намеснік кіраўніка Мінюста Арменіі Рубэн Мелікян паведаміў у Facebook, што ў будынку суда ерэванскага раёна Ачапняк выбілі шыбы. З ягоных слоў, «паліцыя бяздзейнічае».

Напярэдадні спадар Пашынян анансаваў пачатак другога этапу рэвалюцыі. Першы, нагадаем, адбыўся вясной 2018 года, калі ён прыйшоў да ўлады. У рамках другога этапу прэм'ер мае намер заняцца рэфармаваннем судовай сістэмы «і ўстанаўленнем у гэтай сферы народнай улады».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках