Сіноптыкі: У Беларусі заўтра чакаецца да +27°С
- 20.05.2019, 12:32
- 6,268
На паўднёва-заходняй палове краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы.
У Беларусі 21 траўня прагназуецца пераменная воблачнасць. Пераважна на паўднёва-заходняй палове чакаюцца кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы, уночы і раніцай у асобных раёнах моцныя дажджы. Вецер паўднёва-ўсходні 5-10 м/с, парывы да 14 м/с, паведамілі БелТА ў Рэспубліканскім цэнтры гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Тэмпература паветра ўначы складзе ад 10 да 16 градусаў цяпла, на паўднёвым захадзе - плюс 17-18. Удзень будзе ад 21 да 27 вышэй за нуль.