19 красавiка 2024, Пятніца, 13:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У цэнтры Менска з'явілася сацыяльнае графіці

12
У цэнтры Менска з'явілася сацыяльнае графіці

Невядомыя адказалі дзяржаўным прапагандыстам.

У цэнтры Менска з'явілася графіці «Беларусь - краіна для жыцця?», паведамляе тэлеграм-канал «Баста».

Дзяржаўная прапаганда ва ўсе галасы трубіць, што Беларусь - «краіна для жыцця». Але ці так гэта напраўду?

Нават афіцыйная статыстыка паказвае паводле многіх паказчыкаў якасці жыцця, у тым ліку паводле ўзроўню самагубстваў, алкагалізму, абортаў, разводаў маем адны з найгоршых паказчыкаў у Еўропе. Толькі за першыя месяцы 2019 года Беларусь страціла больш за 10 000 чалавек. Гэта насельніцтва амаль цэлага горада. Усё часцей самагубствы адбываюцца ў войску ды іншых сілавых структурах, і гэта толькі вяршыня айсбэрга. Сотні тысяч беларусаў, ратуючыся ад галечы, вымушаныя з'язджаць у іншыя краіны на заробкі, пусцеюць цэлыя вёскі і райцэнтры. Дык ці сапраўды «Беларусь краіна для жыцця»?

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках