29 сакавiка 2024, Пятніца, 0:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Колькі яшчэ будзе падвышацца кошт паліва?

15
Колькі яшчэ будзе падвышацца кошт паліва?

Сітуацыя з бензінам у Беларусі нагадвае анекдот.

Пасля таго, як у 2018 годзе ў Беларусі з'явілася новая традыцыя ледзь не штотыдзень падымаць кошты на паліва, яно даражэла ўжо... 40 разоў! Кіроўцы гэта нават заўважаць перасталі, а кошт тым часам расце, піша intex-press.by.

Толькі за першыя чатыры месяцы гэтага года цэннікі на паліва паднімаліся дзесяць разоў. Здавалася б, бензін падаражэў усяго на нейкіх 11-12 капеек. Але калі пералічыць у адсоткі, то рост кошту бензіну з пачатку года склаў у сярэднім блізу 6%. А гэта, між іншым, больш, чым гадавая інфляцыя за 2018 год. Усяго ж з пачатку «капейкавых» падаражанняў у лютым 2018 года літр паліва «пацяжэў» прыкладна на 30%. Гэта значыць тых грошай, на якія ў пачатку 2018 года можна было даехаць на аўто з Баранавічаў да Менска, у 2019-м годзе дастаткова толькі на паездку да Койданава.

Бензін падаражэў на 80%

За апошнія пяць гадоў паліва ў Беларусі ў рублях падаражэла амаль на 80%. У далярах жа, наадварот, яго кошт знізіўся. Але гэта цалкам можна патлумачыць: курс даляра за гэты час вырас больш як удвая.

А вось калі пералічыць сярэдні заробак жыхара нашага горада ў бензіне, то сёння мы можам сабе дазволіць менш, чым пяць гадоў таму. Калі ў 2014 годзе сярэдняга сакавіцкага заробку гараджаніна ставала на 602 літры бензіну АІ-92, то ў гэтым годзе на сярэдні сакавіцкі заробак можна купіць 563 літры. Гэта мінус паездка ў адзін бок на машыне да Смаленска ці мінус тры паездкі да Менска.

«Ужо як анекдот гэтыя падаражанні»

Паводле інфармацыі канцэрна «Белнафтахім», з пачатку года кошт расейскай нафты для беларускіх нафтаперапрацоўчых заводаў вырас прыкладна на 20%, бензін жа пры гэтым падаражэў прыкладна на 6%, «што не кампенсавала росту выдаткаў НПЗ на набыццё сыравіны». А значыць, варта чакаць далейшага падаражання бензіну і дызпаліва. Хоць узроўню расейскіх коштаў на бензін, на які арыентаваліся і да якога імкнуліся беларускія нафтаперапрацоўшчыкі ў мінулым годзе, мы ўжо не проста дасягнулі, але і апярэдзілі.

Мяркуючы з рэакцыі кіроўцаў, тактыка падымаць кошты па-крысе, але часта, спрацавала. Калі ў 2011 годзе значны рост кошту паліва выклікаў хвалю незадаволенасці і пратэстаў сярод аўтамабілістаў, то ў гэтым годзе рост коштаў многія нават не заўважылі.

- Ужо як анекдот гэтыя падаражанні. У Беларусі ёсць свае традыцыі? Так, у нас кожныя выходныя даражэе паліва, - жартуюць аўтамабілісты.

«Капейкавыя» змены многіх раздражняюць, але сам факт падаражання паліва людзі ўжо ўспрымаюць як наканаванасць.

- Раней купляў 30 літраў, цяпер на тыя ж грошы - 20. Але што пра гэта казаць, усё адно як падвышалі кошты, так і будуць павышаць, - сказаў Intex-press адзін з баранавіцкіх кіроўцаў.

З 5 траўня кошт паліва зноў вырас на 1 капейку.

Инфографика: Петр КАРАСЮК
Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках