29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Заіка - Лукашэнку: Спыніце гэты яблычна-грушавы ўзвар!

9
Леанід Заіка - Лукашэнку: Спыніце гэты яблычна-грушавы ўзвар!
ЛЕАНІД ЗАІКА

Эканаміст назваў тры краіны для інтэграцыі, замест Расеі.

Кіраўнік Аналітычнага цэнтра «Стратэгія» Леанід Заіка раскрытыкаваў цяперашнюю «эканамічную інтэграцыю» паміж Беларуссю і Расеяй.

- Мы павінны адмовіцца ад гэтага старога меркантыльнага дурнога падыходу, - адзначыў ён у перадачы на primus.by. - Аляксандр Рыгоравіч і Уладзімір Уладзіміравіч не эканамісты і не могуць ніяк зразумець, што эканоміка інтэграцыі - гэта эканоміка супольных навукова-тэхнічных комплексаў. Гэта супольныя вытворчыя, інтэлектуальныя сувязі. Гэта калі вашы прафесары едуць да нас, а нашы да вас, прыязджаюць на стажыроўку студэнты. І няма чаго ганяць гэтыя яблыкі-грушы туды-сюды! Спыніце гэты ўзвар!

Эканаміст мяркуе, што для Беларусі перспектыўнымі для інтэграцыйнага супрацоўніцтва з'яўляюцца тры краіны - Галандыя, Швэцыя ды Ірландыя.

- Галандцы нам проста вельмі патрэбныя. Асабліва іх каровы. Мы ж Галандыі можам прапанаваць землі, бо вядома, што падчас сусветнага пацяплення яна павінна пагрузіцца пад ваду, а Беларусь вышэй за ўзровень сусветнага акіяна, - адзначае Леанід Заіка. - Ціхенька правядзём з Галандыяй сістэму захадаў аб узаемнай эканамічнай кааператыўнасці. Запрашаем сюды, у сельскую гаспадарку. Што, нам ім зямлі даць шкада? Арабам жа даём. Дык тыя ж яшчэ і часнок будуць вырошчваць, цыбулю! Вунь у нас сеянкі няма. І кветкі не трэба будзе вазіць. Цяпліцы паставім, ветракі, галандцы нам каналы пабудуюць.

Швэцыя, упэўнены эканаміст, нам пасуе як энэргетычны партнёр, а Ірландыя як зборачны цэх усіх карпарацый свету.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках