19 красавiка 2024, Пятніца, 12:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі скарачаецца колькасць банкаматаў ды інфакіёскаў

21
У Беларусі скарачаецца колькасць банкаматаў ды інфакіёскаў

З чым гэта звязана?

Нацыянальны банк чакае, што развіццё сістэм дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання (СДБА) будзе прыводзіць да скарачэння колькасці банкаматаў і інфакіёскаў. Такі прагноз у артыкуле начальніка ўправы электронных аплатных інструментаў галоўнай управы аплатнай сістэмы і лічбавых тэхналогій Нацыянальнага банка Вольгі Антановіч, апублікаванай у апошнім нумары «Банкаўскага весніка», піша tut.by.

«З развіццём рынку картак і інфармацыйных тэхналогій істотна мяняюцца каналы ўзаемадзеяння банкаў і кліентаў. Актыўна развіваюцца сістэмы дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання, з дапамогай якіх кліенты, не выходзячы з дому або офіса, могуць ажыццяўляць безгатоўкавыя аплаты», - канстатуе Антановіч.

На ейную думку, ацаніўшы перавагі найбольш зручных дыстанцыйных каналаў абслугоўвання, трымальнікі картак уважаюць за лепшае аплачваць паслугі ў іх, у сувязі з чым частка інфакіёскаў і банкаматаў становіцца нерэнтабельнай і выводзіцца з эксплуатацыі.

Са звестак Нацбанка, за 2018 год колькасць аплатных тэрміналаў у арганізацыях гандлю і сэрвісу павялічылася на 6,5% да 160,7 тысяч адзінак, банкаматаў - скарацілася на 3,5%, да 4,249, інфакіёскаў - зменшылася на 5,8% да 3,103.

«Мяркуем, што з далейшым развіццём сістэм дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання тэндэнцыя зніжэння колькасці інфакіёскаў і банкаматаў, асабліва ў буйных населеных пунктах, захаваецца», - мяркуе Антановіч.

Яна адзначыла, што найбольш папулярнай паслугай СДБА з'яўляецца інтэрнэт-банкінг. На пачатак 2019 года дзель трымальнікаў картак, падлучаных да яго, склала 53,6% (супраць 49,3% на пачатак 2018 года).

Стратэгія развіцця лічбавага банкінгу ў 2016-2020 гадах прадугледжвае, што да 1 студзеня 2021 году кожнаму з банкаў на тэрыторыі краіны трэба падключыць да СДБА не менш за 60% кліентаў (фізічных асоб).

«Сярэдняя сума адной аперацыі, праведзенай праз інтэрнэт-банкінг у 2018 годзе, склала 46,1 рубля (за 2017 год - 33,8 рубля). Назіраецца ўстойлівая станоўчая дынаміка паказчыкаў развіцця СДБА», - падкрэсліла Антановіч.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках