24 красавiка 2024, Серада, 21:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экзітполы сведчаць пра перамогу кіроўнай партыі ў Індыі

Экзітполы сведчаць пра перамогу кіроўнай партыі ў Індыі
НАРЭНДРА МОДЗІ
ФОТА З САЙТУ TIMEFACTS.RU

Партыя прэм'ер-міністра Індыі можа атрымаць 287 з 545 месцаў у парламенце.

У Індыі закончыўся сёмы, апошні этап парламенцкіх выбараў. Паводле звестак большасці экзітполаў, абвешчаных пасля закрыцця выбарчых пунктаў у нядзелю, 19 траўня, упэўненую перамогу на выбарах атрымала партыя прэм'ер міністра Індыі Нарэндры Модзі - Бхаратыя джаната парты, паведамляе DW.

Паводле падлікаў інстытуту CVoter, кіроўная партыя можа разлічваць на 287 з 545 месцаў у парламенце. Апазіцыйная партыя "Індыйскі нацыянальны кангрэс" атрымае 128 дэпутацкіх мандатаў, зазначыў далей інстытут, які апытаў выбаршчыкаў пасля галасавання.

Выбары доўжыліся з 11 красавіка

Як мяркуецца, падлік галасоў будзе весціся да 21 траўня. У выбарах, якія пачаліся 11 красавіка і праходзілі за некалькі этапаў, маглі ўдзельнічаць блізу 900 мільёнаў выбаршчыкаў. У некаторых штатах, напрыклад, у Заходняй Бэнгаліі, выбары праходзілі ў сітуацыі узмоцненых захадаў бяспекі.

На выбарах 2014 году партыя прэм'ер-міністра Модзі атрымала 272 месцы. Вынік цяперашняга галасавання вызначыць, ці застанецца ён прэм'ерам на другі тэрмін. Народная палата Індыі налічвае 545 дэпутатаў, з якіх дваіх прызначае прэзідэнт, а астатніх 543 абіраюць падчас усеагульнага дырэктыўнага галасавання на 5 гадоў на базе мажарытарнай сістэмы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках