25 красавiка 2024, Чацвер, 16:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнтка Эстоніі выступіла супраць вяртання Расеі ў ПАРЕ

7
Прэзідэнтка Эстоніі выступіла супраць вяртання Расеі ў ПАРЕ
КЕРСЦІ КАЛЬЮЛАЙД

Керсці Кальюлайд раскрытыкавала пастанову аб аднаўленні права РФ удзельнічаць у працы Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы.

Прэзідэнтка Эстоніі Керсці Кальюлайд раскрытыкавала пастановы аб аднаўленні права Расеі ўдзельнічаць у працы Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы (ПАРЕ).Ейныя словы падае Postimees.

«Я веру ў дыялог з Расеяй, аднак гэта не азначае вяртання расейскай стараны да партнёрства пасля таго, як яна парушыла міжнароднае права і свае абяцанні», - абвясціла кіраўніца рэспублікі падчас канферэнцыі ў Таліне.

Пастанова аб тым, што Расея павінна застацца ў ПАРЕ, была прынятая 17 траўня падчас перамоў Камітэта міністраў Рады Еўропы (КМРЕ). Заяву КМРЕ на наступным тыдні разгледзіць Бюро асамблеі. Пасля гэтага для вяртання Расеі спатрэбіцца прыняць папраўкі аб правах нацыянальных дэлегацый - толькі ў такім выпадку РФ зможа ўзяць удзел у летняй сесіі ПАРЕ.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках