29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Нямеччыне перасцерагаюць ад абмену сакрэтнай інфармацыяй з Аўстрыяй

3
У Нямеччыне перасцерагаюць ад абмену сакрэтнай інфармацыяй з Аўстрыяй

Кіраўнік Федэральнай установы Нямеччыны ў абароне Канстытуцыі, заявіў што існуе рызыка ў абмене выведвальнымі звесткамі з Аўстрыяй.

Кіраўнік Федэральнага ведамства Нямеччыны ў абароне Канстытуцыі (BfV) папярэдзіў ніжнюю палату парламента, што існуе «значная рызыка» ў абмене выведвальнымі звесткамі з Аўстрыяй.

Пра гэта паведамляе «Европейская правда» са спасылкай на Welt am Sonntag.

Паводле звестак выдання, BfV Томас Халдэнванг «выказаў свае падазрэнні» аўстрыйскім уладам на гэтым тыдні яшчэ да скандалу з адстаўкай віцэ-канцлера Аўстрыі праз сустрэчу з пляменніцай расейскага алігарха з атачэння прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна.

«Зыходнай з'яўляецца здагадка аб тым, што Аўстрыя можа няправільна выкарыстоўваць і, пры неабходнасці, накіроўваць у Расею інфармацыю, якую яна атрымлівае ад краін-партнёраў, такіх як Нямеччына», - мяркуе Халдэнванг.

Як паведамлялася, у пятніцу нямецкія выданні Süddeutsche Zeitung і Spiegel апублікавалі відэазапісы сустрэчы, якая адбылася ў ліпені 2017 года на Ібіцы. Паводле гэтых запісах, віцэ-канцлер Аўстрыі, кіраўнік ультраправай «Партыі свабоды» Штрахе сустракаўся з расейкай Аленай Макаравай, пляменніцай алігарха з атачэння Пуціна. Яна нібыта планавала інвеставаць не зусім легальныя сродкі ў Аўстрыі.

У суботу віцэ-канцлер прызнаў сапраўднасць запісаў і падаў у адстаўку, а свае дзеянні назваў «п'янай гісторыяй».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках