28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аўстрыя: датэрміновыя выбары пройдуць у верасні

Аўстрыя: датэрміновыя выбары пройдуць у верасні

Прэзідэнт краіны і канцлер Себасцьян Курц сёння правялі перамовы.

У верасні ў Аўстрыі пройдуць датэрміновыя парламенцкія выбары, выкліканыя распадам урадавай кааліцыі праз скандал і адстаўку віцэ-канцлера і кіраўніка ўльтраправай «Партыі свабоды» Хайнца-Хрысціяна Штрахе.

Пра гэта паведамляе "Европейская правда" са спасылкай на Kronen Zeitung.

Прэзідэнт Аўстрыі Аляксандр Ван дэр Бэлен і канцлер Себасцьян Курц сёння правялі перамовы аб далейшых дзеяннях і абвясцілі, што выбары адбудуцца ў верасні.

Ван дэр Бэлен сказаў, што падтрымлівае выбары ў верасні, «калі магчыма, на пачатку верасня». Але датуль Аўстрыя павінна заставацца здольнай дзейнічаць і быць надзейным партнёрам у ЕЗ. Дакладную дату выбараў назавуць пазней.

Курц заявіў, што ў найбліжэйшыя некалькі тыдняў ён правядзе шматлікія перамовы з кіраўнікамі партый, у тым ліку з новым кіраўніком «Партыі свабоды» Норбертам Хоферам.

«Павінна быць максімальная стабільнасць. Новыя выбары былі не жаданнем, а неабходнасцю», - сказаў ён.

Як паведамлялася, у пятніцу нямецкія выданні Süddeutsche Zeitung і Spiegel апублікавалі відэазапісы сустрэчы, якая адбылася ў ліпені 2017 года на Ібіцы. Паводле гэтых запісаў, віцэ-канцлер Аўстрыі, кіраўнік ультраправай «Партыі свабоды» Штрахе сустракаўся з расейкай Аленай Макаравай, пляменніцай алігарха з атачэння Пуціна. Яна нібыта планавала інвеставаць не зусім легальныя сродкі ў Аўстрыі.

У суботу віцэ-канцлер прызнаў сапраўднасць запісаў і падаў у адстаўку, а свае дзеянні назваў «п'янай гісторыяй».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках