26 красавiка 2024, Пятніца, 2:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Колькі зарабляюць у Нямеччыне электрык, будаўнік, машыніст і садоўнік

22
Колькі зарабляюць у Нямеччыне электрык, будаўнік, машыніст і садоўнік

Людзі з рабочымі спецыяльнасцямі могуць рэалізаваць сябе ў ФРГ.

У Нямеччыне адзначаецца недахоп кадраў. Напрыклад, бракуе спецыялістаў у мехатроніцы і аўтаматызацыі, а таксама ў энэргетычнай галіне. Падоўгу незанятымі застаюцца вакансіі і ў сферы будаўніцтва, дзе праз добрую кан'юнктуру і нізкія адсоткавыя стаўкі на крэдыты для будаўніцтва вырас і кадравы попыт. А вось колькі зарабляюць спецыяліст у электроніцы, будаўнік, машыніст? Адказы на гэтыя пытанні можна знайсці ў актуальным аналізе онлайн-партала StepStone, які штогод праводзіць буйнамаштабнае даследаванне рынку працы і складае даклад пра заробкі, паведамляе dw.com.

Колькі зарабляе садоўнік у Нямеччыне

Дык вось, у 2019 годзе сярэдні заробак спецыялістаў тэхнічных і рабочых прафесій у Нямеччыне складае 43 тысячы еўраў. Але спрыяльная кан'юнктура адбіваецца далёка не на ўсіх, падкрэсліваюць экспэрты. У самай выгаднай фінансавай сітуацыі знаходзяцца спецыялісты сярэдняга звяна: яны атрымліваюць агулам 58 тысяч еўраў за год да выплаты падаткаў. Гэта вынік працы, які яны інвеставалі ў сваё прафнавучанне, а таксама ўзнагарода за тое, што яны ўзялі на сябе павышаную адказнасць: у такога працоўнага ў падпарадкаванні знаходзяцца іншыя спецыялісты. У нямецкай сістэме адукацыі гэтая кваліфікацыя называецца Meister або Techniker, што параўнальна з кваліфікацыяй «тэхнік» або «старшы тэхнік», атрыманай у расейскім каледжы.

З усіх працоўных самы высокі заробак у электратэхніка. На запыт DW StepStone прадставіў спіс самых высокааплатных працоўных прафесій. Сярод іх, акрамя электратэхніка, - слесар-мехатронік, спецыяліст у электроніцы, токар, механік-інструментальшчык, тэхнолаг-мантажнік, машыніст, слесар-механік, муляр.

Машыніст у Нямеччыне агулам атрымлівае 43 600 еўраў. А вось да працоўных з нізкім узроўнем заробкаў можна аднесці садоўніка: спецыяліст па догляду за садам і іншымі аб'ектамі азелянення атрымлівае крыху больш за 32 тысячы еўраў. Можна меркаваць, што ў садоўніка заўсёды ёсць магчымасць падзарабіць, так бы мовіць, за кошт халтуры дзесьці.

Што ўплывае на суму заробку ў ФРГ

У сваім даследаванні StepStone прааналізаваў заробкі блізу 85 тысяч спецыялістаў з прафесійнай і вышэйшай адукацыяй. Незалежна ад галіны на велічыню заробку заўсёды ўплываў памер кампаніі. У той час як канцэрны плацяць рабочым агулам 51 100 еўраў, фірмы з колькасцю супрацоўнікаў да 500 чалавек гатовыя прапанаваць заробак, на 20 адсоткаў меншы. Другі фактар - геаграфія. У Бадэн-Вюртэмбергу і Гесэне заробкі спецыялістаў з прафадукацыяй перавышаюць 46 тысяч еўраў на год. Зусім іншая справа на ўсходзе краіны: у зямлі Саксонія-Анхальт сярэдні заробак рабочых ледзь-ледзь перавышае 31 тысячу еўраў. Яшчэ больш прыкметная розніца ў гарадах: калі ў Брэмене такі спецыяліст агулам атрымлівае блізу 54 500 еўраў, то ў Лейпцыгу - усяго 32 600 еўраў.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках