25 красавiка 2024, Чацвер, 23:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зноў уляпаліся

15
Зноў уляпаліся
КРЫНІЦА: САЦСЕТКІ

Нічога іншага кіруючыя Расеяй маёры рабіць не ўмеюць.

Такім чынам, расейская арганізаваная дзяржаўная злачыннасць зноў вызначылася. Зноў уляпаліся (як раней у ЗША, Брытаніі, Чарнагорыі). Чарговым разам трапілася на месцы злачынства. Цяпер у Аўстрыі, піша Telegram-канал «СерпомПо».

Запісаная на відэа спроба подкупу ў ліпені 2017 года кіраўніцтва Аўстрыйскай свабоднай партыі, блізкай па духу Крамлю, апублікаваная нямецкімі Der Spiegel і Süddeutsche Zeitung.

У выніку Аўстрыю ахапіў урадавы крызіс. Віцэ-канцлер Штрахе сышоў у адстаўку. Менавіта праз Штрахе расейская агентура прапаноўвала Аўстрыйскай свабоднай партыі грошы за палітычнае і камерцыйнае садзейнічанне нашай суверэннай дзяржаўнай злачыннасці, а Штрахе абяцаў паслугі ў адказ.

Усюды пануючыя ў Расеі маёры раскладзенай савецкай дзяржбяспекі паказваюць адно і тое ж – спробы вырашыць глабальныя праблемы (ізаляцыя Расеі праз захоп Пуціным Крыма і вайны супраць Украіны) метадамі спецаперацый. І раз за разам правальваюцца. Ніяк не могуць зразумець, што так пытанні вялікай палітыкі не вырашаюцца.

Нічога іншага маёры рабіць не ўмеюць. Да таго ж, развязанне праблемы Крыма, спыненне вайны з Украінай, паляпшэнне стасункаў з заходнімі краінамі, не сумяшчальныя са знаходжаннем ва ўладзе ў Расеі камерцыйнай дзяржбяспекі.

Ёсць у аўстрыйскай гісторыі яшчэ адна дэталь. Так бы мовіць, «дзяржаўныя інтарэсы Расеі» заключаюцца ў кранальным жаданні запхнуць у Аўстрыю грошы. Відавочна, у асабістых інтарэсах, пад прыкрыццём дзяржаўнай патрэбы.

Летась Пуцін танчыў у Аўстрыі на вяселлі міністаркі замежных спраў Аўстрыі Кнайсль, якая ўвайшла ва ўрад па квоце Аўстрыйскай свабоднай партыі.

Высвятляецца, за год да гэтага, з Аўстрыяй былі зусім іншыя «танцы».

І вось цяпер, калі расейскі танцор наважыў, што ўсё даўно скончылася, зноў гучыць музыка, ён зноў на сцэне, яго хутка пачнуць пытацца пра яго падначаленых, што зухавата сунулі два гады таму грошы за панчохі аўстрыйскіх палітычных стрыптызёраў.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках